Романтика рубиновой свадьбы

1
Фото из семейного архива Александра Мандича

В редакцию газеты «Кур`ер» пришло письмо: случчанин Александр Иванович поздравляет свою супругу Валентину Александровну с рубиновой свадьбой — 40-летием совместной жизни.
Текст поздравления сопровождался таким проникновенным письмом, что мы решили поделиться и с читателями.

Фото из семейного архива Александра Мандича
Фото из семейного архива Александра Мандича
Александр Иванович Мандич поздравляет свою жену Валентину Александровну с 40-летием совместной жизни.

Моя милая Валентинка,

Мой красивый мотылёк,

Реклама

Моя нежная паутинка,

В моей жизни огонёк!

Красотой обворожила, словно в сказку я попал,

Мне два сына подарила,

А сыновья нам — двух девчат-внучат.

2 февраля 1974 года. Школа. Вечер встречи выпускников. И увидел я её — юное создание — стройную обаятельную девушку с притягательной улыбкой. А глаза! Они тоже на меня смотрели! Понял я, что пропал…

Ничего подобного раньше не встречал, хотя был уже на четвёртом курсе сельскохозяйственной академии. Как это было давно, а как будто бы вчера. Всё помнится до мелочей: первый танец, нежный взгляд, ласковое прикосновение. Это была любовь. Звали её Валентинка. Имя-то какое!

Это были чувства, не покидающие ни на миг, возвышенные и трепетные.

Два долгих года встреч — и вот наступил день свадьбы. Август 1976 года. С тех пор мы вместе.

Было много испытаний и проблем, но мы их преодолели, мы рядом. Мы — это взгляд в одну сторону, мы дышим друг другом. И так будет всегда. В этом наша сила.

Все годы мы с тобой жили для семьи, детей, а теперь и для внучек.

И всё благодаря тебе, твоим заботам и стараниям, моя единственная, неповторимая, мудрая, терпеливая, целеустремлённая, моя Валентинка!

Закончить это признание хочу словами из песни:

…Ты не стой
и не плачь на ветру,
Не зови меня горьким
безбожником,
Мы пойдём с тобой
в храм поутру,
Я хочу помолиться
угодникам.
Перед ними покаюсь
в грехах,
Расскажу о печалях
немыслимых,
А потом попрошу
при свечах
Долгих лет для тебя, единственная!..


Каханне, замацаванае жыццём

190819_kor

Рубін, або стараславянская назва — яхант, займае другое месца па кошту пасля дыямента, таму праз 40 гадоў сумеснага жыцця гаспадара і гаспадыню віншуюць з рубінавым вяселлем.

Сямейныя адносіны за 40 гадоў таксама, як і рубін, адшліфоўваюцца пражытымі гадамі, і чым далей, тым больш моцнымі яны становяцца. Праз гады каханне ўспыхвае яркім агнём рубіна. Так сталася і ў Аляксандра з Валянцінай.

2 лютага адзначаецца вечар сустрэчы выпускнікоў. Так было і ў 1974 годзе. Для Валянціны гэта была першая сустрэча пасля заканчэння школы. Знаходзячыся сярод сваіх аднакласнікаў, яна заўважыла чарнявага хлопца, які бессаромна разглядваў яе, але Валянціна не прыдала гэтаму значэння, хоць ён ёй і спадабаўся.

Аляксандр — так звалі чарнявага хлопца — быў студэнтам чацвёртага курса сельгасакадэміі і прыехаў на сустрэчу выпускнікоў у родную школу. Ён звярнуў увагу на танклявую дзяўчыну ў прыгожай сукенцы, такую вясёлую і, мабыць, шчаслівую, бо ўвесь час яна смяялася і шчабятала з сяброўкамі. А вочы! Чаго каштавалі гэтыя вочы, якія ўпотай раз-пораз паглядвалі на яго.

Ну ўсё — патануў Аляксандр у глыбіні яе блакітных вачэй, прапаў. Ён ніяк не мог адарваць ад яе позірку. Крыху ачуняўшы, Аляксандр накіраваўся да дзяўчыны, запрасіў яе на танец, яна не адказала. У зале гучаў вальс. Ад шчасця перахапіла дух, сэрца мела выскачыць з грудзей. Пасля заканчэння бала папрасіў дазволу ў дзяўчыны правадзіць яе да хаты, і тая пагадзілася. Відаць было, што і Аляксандр ёй спадабаўся. Хлопец быў на сёмым небе ад шчасця. Цэлых два гады сябравалі Валянціна і Аляксандр і 21 жніўня 1976 годза згулялі вяселле.

Вось ужо 40 гадоў разам крочаць яны па жыцці. За гэтыя гады шмат розных прыгод прыйшлося перажыць, але каханне, узаемаразуменне, падтрымка ў цяжкія хвіліны набіралі рубінавай моцы.

Скончыўшы акадэмію, а Валянціна закончыла сяльгастэхнікум, паехалі працаваць у калгас. Дзяўчына стала заатэхнікам, а Аляксандру прапанавалі пасаду галоўнага эканаміста. На партыйнам сходзе абралі маладога спецыяліста старшынёй партарганізацыі калгаса.

Людзі паважалі гэтую маладую сям’ю, ішлі да іх са сваімі радасцямі і горам.

Праз некалькі гадоў Аляксандр і Валянціна Мандзічы пераехалі на Случчыну. Пачалі «віць сваё гняздо» — пачалі будавацца, бо ў іх было ўжо двое хлапчукоў. Спачатку было цяжка, трэба было ўздымаць гаспадарку. Праца ў калгасе адцягвала шмат часу, але ўдваіх перамаглі ўсе перашкоды. Адбудавалі прыгожы дом, пасадзілі сад, вырасцілі дваіх сыноў.

Зараз Валянціна і Аляксандр на пенсіі, але працягваюць працаваць, бо без гэтага не бачаць сэнсу жыцця. Гэта дружная і працавітая сям’я. Яны нарадзіліся на зямлі і ўсё жыццё аддана працавалі на ёй.

Аляксандр з сынамі пабудаваў некалькі парнікоў і займаецца вырошчваннем агародніны. Агуркі, памідоры, перац, цыбуля заўсёды ёсць на стале. Валянціна заўсёды побач з Аляксандрам. Яны сапраўдныя гаспадары сваёй зямлі, і дапамагае ім у жыцці каханне.

Я таксама віншую вас з рубінавым вяселлем.

Мікола Корань, Слуцк

1 Комментарий
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
2015
2015
20 августа 2016 22:23

«Патануу Аляксандр у глыбини яе блакитных вачэй».Як добра написана .И главное нет дебильного новояза-«квестов, драйвов, гуглов «и прочей чертовщины. Дзякуй, Микола.