Беларуская мова ў войску

14
Малюнак: Вера Шут
Малюнак: Вера Шут

Не так даўно я вярнуў­ся з тэрміновай службы ў войску. Хачу падзяліцца з неабыякавымі чытачамі сваімі заўвагамі датычна прысутнасці там роднай мовы.

Беларускае войска сёння пабудаванае на досведзе Савецкай Арміі, а там, у арміі вялікай супердзяржавы, не было месца мовам нацыянальных меншасцяў. Армія — гэта месца, дзе дзейнічаюць жорсткія сістэмныя правілы, больш жорсткія ды больш сістэмныя, чым у якой іншай дзяржаўнай установе. Там усё імкнецца адпавядаць патрабаванням статута. Статут — асноўны дакумент і закон для вайскоўца, напісаны на рускай мове. І гэта азначае, што ўсе загады належыць аддаваць па-руску. Так увогуле вайсковай моваю стала руская.

Таму, здаецца, і абмяркоўваць тут няма чаго, тым больш што сёння цяжкае становішча мовы ўвогуле ў краіне і грамадстве. Аднак некалькімі цікавымі назіраннямі варта падзяліцца.

Реклама

Наш адсотак

Я па жыцці карыстаюся дзвюма мовамі. Падчас службы раз­маў­ляць па-беларуску асабліва не даводзілася, бо папросту амаль не было з кім. У маім батальёне, сярод прыкладна 300 салдат, падтрымаць гутарку «на роднай» вартыя былі толькі трое, улічваючы мяне. Мы ўтраіх пры гэтым служылі ў розных ротах, таму размаўлялі толькі пры сустрэчы.

Сярод астатніх хлопцаў прыкладна кожны чацвёрты падтрымліваў ідэю, што наша армія павінна быць беларускамоўнай, бо яна ж беларуская армія. Але, мабыць, я быў адзіны, хто даў прысягу па-беларуску.


Свой чалавек

Неяк павялі нас фатаграфавацца для дакументаў. У памяшканні было шмат салдат, фатаграфаваліся па чарзе. Раптам з`явіўся нейкі маёр. Мабыц, праходзіў міма і спыніўся. Стаў назіраць. Прыйшла чарга рабіць здымак майму «моўнаму» саслужыўцу. Ён, падыходзячы да фатографа, нешта пралепятаў па-беларуску.

Маёр раптам страпянуўся і паглядзеў на салдата, а пасля пачаў яго расхвальваць: «Вось паглядзіце, малайчына! Прыемна чуць. Трэба, каб у войску ўсе размаўлялі па-беларуску, каб армія была і моўнай школай, бо гэта ж патрыятызм! А то зараз невядома што…»

Урокі французскага

Яшчэ падчас курса маладога байца нам выдалі неабходныя рэчы, некаторыя з іх трэба было падпісаць. Рэчавы мяшок я падпісаў сваім прозвішчам праз беларускую літару «і», бо такую меў звычку.

Неяк выходзіць наша рота з казармы шыхтавацца. Там, на вуліцы, адзін прапаршчык заўважыў мой подпіс і спытаў ў мяне, ці не француз я, што ў мяне напісана няруская літара «і». Я яму адказаў, што з`яўляюся ад нараджэння беларусам, і такая літара ёсць у нашай роднай мове. Ён здзівіўся і не паверыў, а пасля спытаў у сяржанта, які стаяў побач. Той падцвердзіў прысутнасць такой літары ў мове продкаў. Прапаршчык ускоса паглядзеў на мяне і праз невялікую паўзу дабавіў, што раз так, то пытанняў няма.

Казачы супраціў

У дзень свята праваслаўнага Нараджэння Хрыстова салдатам дазволілі наведваць царкву, якая знаходзіцца побач з вайсковаю часткай. Я і яшчэ некалькі саслужыўцаў пайшлі да яе. І каб свята адзначыць, і каб у казарме не сядзець. Зайшлі і сталі разглядаць убранства ды слухаць царкоўную службу. Сярод вернікаў убачылі казака, які быў апрануты як на парад. На ім быў шынэлак з шэўронамі беларускага казацтва, пагоны з імператарскаю каронаю замест зоркі і нават сапраўдная шашка пры сабе. Я яшчэ падумаў: «Як ім дазваляюць насіць пры сабе зброю? А калі б я выйшаў на вуліцу з шабляю?» Але справа не ў тым.

Праз невялікую паўзу ў царкоўнай службе з`явіўся святар, трымаючы ў руцэ прыгожую паперу. Ён паведаміў усім прыхаджанам, што намераны зараз зачытаць зварот Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі з нагоды Нараджэння Хрыстова. Ён удакладніў, што зварот ёсць на дзвюх мовах, і спытаў ва ўсіх прысутных, на якой мове яму пачынаць чытаць?

Паўстала такая цішыня, быццам усіх збянтэжыла пытанне. Падалося нават, што людзі саромяюцца выбраць рускую мову, таму што самі беларусы, і агучыць выбар беларускай, таму што баяцца штосьці не зразумець.

Раптам нейкая жанчына першай парушыла цішыню і заявіла: «Канешне, на беларускай!». Усе як быццам чакалі гэтага ды адразу падхапілі: «Так, на беларускай давайце!» І толькі казак з нейкай нават крыўдаю ды суровасцю даволі моцна крычаў: «На русском! Какой ещё белорусский? Русский давай!» Але ва ўсеагульным гомане ніхто на яго не зважаў, і святар пачаў чытаць па-беларуску.

Нам з хлопцамі стала неяк так прыемна, быццам «нашыя перамаглі».

14 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
;-)
;-)
19 августа 2016 09:53

Сергей! Кому, кроме вас и нескольких таких же не от мира сего людей, нужна ваша трасянка! Белорусский язык умер уже давно. Пусть покоится с миром!

Жывы
Жывы
19 августа 2016 11:07
Ответить на  ;-)

Паважаны спадар ;-),
Каб вас Пярун ляснуў, дагнаў і яшчэ раз ляснуў.
Каб вас падняло і не адпусціла.
Каб бы тое елі, што пра мову думаеце.
Каб вы сракай сонца бачылі!
🙂
Жартую, канешне.
Бывайце здаровы!

Кракадзил Алесь
Кракадзил Алесь
19 августа 2016 12:52
Ответить на  Жывы

Каб яго вауки з ели)))
Каб ен на бюджэтную зарпляту жыу!

2015
2015
19 августа 2016 12:40

Армия павинна родную мову выкарыстоуваць. Когда пачнецца- ворагу цяжка будзе перагаворы падслухваць.))))))))))

невидимость2015
невидимость2015
19 августа 2016 12:49
Ответить на  2015

Вось напрыклад паведамленне:"Рассыпаць суницы па лесе и запалиць рухавики".Майор Табуреткин и капитан Мухин из состава сил Зеленых человечков будут думать: то ли это рассредоточить пехоту в лесу и быть готовыми к маршу., то ли рассредоточить танки в лесу и приготовить к уничтожению, чтобы врагу не достались?.Или песня в радиоэфире «А я лягу прылягу крайгацинца старога» то ли технический сбой то ли приказ занять оборону у насыпи…

Ленинец-Буддист
Ленинец-Буддист
19 августа 2016 13:50
Ответить на  невидимость2015

" У канюшыне стракатали узбяндеженые коники"
Тоже можно воспринять как команду коннице двинутся на штурм матушки Рассеи.
Кароче, переход на родную мову, может стать поводом войны с восточным соседом. С другой стороны, защита этнических русских (ведь все на русском гутярят) может стать исторически проверенным поводом для экспансии

мясцовы
мясцовы
19 августа 2016 15:55
Ответить на  невидимость2015

А ты ляжаш прыляжаш галавой на дарогу, няхай трактар праедзе па дурной галаве)) хопіць ужо распальваць міжнацыянальную варожасць

2015
2015
19 августа 2016 21:50
Ответить на  мясцовы

Усё табе жартачки але сення час таки, што сябры стали ворагами, а вякавыя вораги дружбаками. пасмяешся у цыганана аброци.

;-)
;-)
19 августа 2016 14:32
Ответить на  2015

Это точно — ни враги ничего не поймут, ни свои!

;-)
;-)
19 августа 2016 14:42

Помню в «Слуцком крае» была реклама фильмов, демонстрировавшихся в «Центральном», тогда еще кинотеатре. Один из фильмов назывался «Пачвара». Пришли к кинотеатру, а на афише… Ну, беларускамоуныя, перакладзице!

мясцовы
мясцовы
19 августа 2016 16:03
Ответить на  ;-)

«Тварь», «Существо», «Чудовище» все эти фильмы есть, так что выбирай любой))

мясцовы
мясцовы
19 августа 2016 16:05
Ответить на  ;-)

Но больше для перевода подходит «Чудовище»

;-)
;-)
19 августа 2016 16:37
Ответить на  мясцовы

Правильно! Ну, значит, не все потеряно!

2015
2015
19 августа 2016 21:48

Форма то афганка, а Сяржук уже в белорусской армии служил