Категории: НовостиВокруг нас

Праграма фестывалю сучаснага мастацтва «ДАХ»

Запрашаюць 20−21 жніўня пагуляць у Ляхавічах на фэсце ў гонар Тадэвуша Рэйтана.

Грушаўка — гэта невялічкая вёска ў Ляхавіцкім раёне, якая мае даўнюю і слаўную гісторыю. Менавіта яна цягам амаль чатырох стагоддзяў з’яўлялася родавым гняздом рыцарскага роду Рэйтанаў. Менавіта ў ёй прайшлі першыя і апошнія хвіліны жыцця найвядомага яго прадстаўніка — Тадэвуша Рэйтана, якога сёння справядліва лічаць нацыянальным героем Беларусі. Усе, хто пабываў тут, адзначаюць непаўторную атмасферу гэтых мясцін, якія літаральна набрынялі высакародным духам гісторыі.

Старая шляхецкая сядзіба па-ранейшаму ў запусценні. Але мясцовыя ўлады і валанцёры з Арт-суполкі імя Тадэвуша Рэйтана намагаюцца хаця б раз на год напоўніць яе жыццём.

20−21 жніўня ля старадаўняга палаца ўжо ў чацвёрты раз адначасова пройдуць адразу два фэсты: свята традыцыйнай культуры «З крыніц спрадвечных», дзе будуць прадстаўлены найлепшыя праявы народнай творчасці Ляхавіцкага раёну (песні, танцы, рамёствы, кухня), і фестываль саверсізма і ігдрасілізма ДАХ-ХХХІ «РЭЙТАН».

Надзвычай насычаная праграма, якая будзе праходзіць адначасова на некалькіх пляцоўках, абяцае задаволіць густы самай рознай публікі.

Прыкладам, у першы дзень, апрача музыкі і забаў, плануюцца таксама рыцарскія і шляхецкія танцы і двубоі ад праектаў «Полацкі звяз» і «Эпоха Міхала Клеафаса», майстар-класы па лінагравюры Змітра Шапавалава і беларускіх фальклорных танцаў ад «На Таку», курсы «Мова нанова» з Юляй Траццяк, экскурсія па зорным небе ад Цімоха Авіліна, кінапаказ стужак міжнароднага фестывалю кароткаметражных фільмаў «Cinema Perpetuum Mobile», а таксама стужак рэжысёра Алены Ясінскай, тэматычна звязаных з Грушаўкай.

Другі дзень спалучыць праявы сучаснай і традыцыйнай культуры. Перформансы будуць чаргавацца з фальклорнымі і сучаснымі спевамі ад Рамана Яраша, Юліі Літвінавай, ПАЦІ і ETNA_BEAT, а старадаўняя музыка ў выкананні ансамбляў «Archi» і «Brevis» — з імправізацыямі знакамітых эксперыментатараў Аляксея Варсобы («Port Mone») і Віталя Сямашкі.

Своеасаблівым фонам фестывальнай дзеі стане мастацкая выстава, што разгорнецца непасрэдна ля палаца Рэйтанаў. Удзел у ёй возьмуць самыя разнапланавыя творцы: Алесь Родзін, Анатоль Лабкоўскі, Святлана Бадак, Зьміцер Шапавалаў, а таксама сябры суполкі «Абуджэнне» — Яўген Шунэйка, Андрэй Лычкоўскі, Уладзімір Сайко.

У гэтыя дні ў закінутую сядзібу вернецца той культурны віхор, які віраваў там цягам стагоддзяў. На думку аднаго з куратараў фэсту Змітра Юркевіча, грамадская ўвага да гэтага каштоўнага помніка спадчыны можа паспрыяць кардынальнай змене яго лёсу — доўгачаканай рэстаўрацыі і пераўтварэнню ў музейны комплекс.

«Спадзяюся, прыйдзе той час, калі Грушаўка будзе функцыянаваць як культуры цэнтр не раз ад разу, а пастаянна, спрыяючы выхаванню патрытызму нашых грамадзянаў на прыкладзе такога адданага свайму краю нашага земляка, як Тадэвуш Рэйтан», — адзначыў ён.

Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана. +375 33 375 72 50

Удзельнікі фестывалю сучаснага мастацтва

20−21 жніўня — Мастацкая выстава: Алесь Родзін, Зьміцер Юркевіч, Зьміцер Шапавалаў, суполка «Абуджэнне» (Яўген Шунэйка, Андрэй Лычкоўскі, Уладзімір Сайко), Анатоль Лабкоўскі, Святлана Бадак і іншыя.

20 жніўня

  • 11.30-12.00 — Урачыстае шыхтаванне і марш на сядзібу ўсіх удзельнікаў мерапрыемства. На сядзібе вітанне і прадстаўленне ўдзельнікаў публіцы.

Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана:

  • 12.00-14.00 — Майстар-клас па лінагравюры (вядзе мастак-графік Зьміцер Шапавалаў). Падрыхтоўчы этап (16.00-17.00 — працяг). Друк.
  • 14.00-15.00 — Народны тэатр гістарычнага строя «Полацкі зьвяз» (рыцарскія забавы, паедынкі на мячах і шм. інш.). Мастацкая выстава і сувеніры ад этнакрамы «РАГНА».
  • 15.00-15.30 — Анімацыйная праграма ад гістарычнага танцавальнага праекта «Эпоха князя Міхала Клеафаса» (танцы, двубоі на шаблях).
  • 15.30-16.00 — Танцпляцоўка. Капэля «На Таку» (Мінск). Майстар-клас народных танцаў.
  • 17.00-18.20 — Сядзібны падворак. Сучасныя курсы «Мова нанова» (вядучая Юля Траццяк, Баранавічы).
  • 18.20-19.00 — Сядзібны падворак. Лекцыя «Экскурсія па зорным небе» (вядучы Цімафей Авілін, Мінск).
  • 19.00-19.40 — Сядзібны падворак. Лекцыя «Род Рэйтанаў. Тадэвуш Рэйтан і ягоны час» (вядучы Зміцер Юркевіч, Мінск).
  • 20.00-22.00 — Сядзібны падворак. Кінапаказ ад міжнароднага фестывалю кароткаметражных фільмаў Cinema Perpetuum Mobile (Мінск).
  • 19.00-22.00 — Ляхавічы. Этна-дыскатэка (танцы Кракавяк, Падыспан, Геспансер, Гапак, Карапет, Ойра, Лявоніха, Акуліна, Базар, Таўкачыкі, Каханачка).

21 жніўня

12.00-22.00

Музычны блок:

  • Юлія Літвінава (в. Вялікая Дайнава Валожынскага раёна) і Раман Яраш (Беразіно) — спевы жнівеньскія бяседныя;
  • ПАЦІ (Цімох Авілін, Павал Сілівончык, Р.Я.) — песні сядзібных рамантыкаў;
  • Raman Jaraš;
  • Віктар Сямашка і К — імправізацыйны сэт;
  • ETNA_BEAT — беларускія спевы з ужываннем тэхнік beatboxing і live looping;
  • Аляксей Варсоба (Port Mone, Agata) — акардэаніст, кампазітар, постмінімалізм;
  • Archi — народны струнны ансамбль;
  • Brevis — ансамбль старажытнай музыкі.

Перформанс:

  • Юрась Барысевіч;
  • Суполка Экзарцыстычны Gesamtkunstwerk.

Плануецца арніталагічная экскурсія, якую правядзе Дзяніс Табуноў, старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны», а таксама выраб і развеска шпакоўняў і сінічнікаў.

20.00-22.00 — Кінапаказ.

Запрашаем на фестываль!

Последние новости

«Найдена, жива». Пропала и нашлась случчанка, которую знают многие жители города

Жительница Слуцка Тамара Валынец 29 сентября отправилась в лес за грибами в район ж/д станции…

11 часов назад

«Не забыт своим коллективом». Заметка о Дне пожилых людей от Слуцкой милиции

В Слуцком РОВД прошла акция «Не забыт своим коллективом». В среду, 30 сентября, накануне Дня…

11 часов назад

Почему люди в Слуцке должны заражать друг друга коронавирусом? Вопрос от читательницы

Здравствуйте! На повестке дня один вопрос, в котором прошу «Кур'ер» разобраться. (далее…)

12 часов назад

«Поражало умение слышать других». Ветеран вспоминает коллег и поздравляет с юбилеем Слуцкие электросети

«Нет предела совершенству», - так любил повторять Александр Науменко, бывший заместитель главного инженера Слуцких электрических…

12 часов назад

Госдолг Беларуси с начала года вырос на 29,1%

Государственный долг Беларуси на 1 сентября 2020 года составил 57,8 млрд рублей, увеличившись по сравнению…

13 часов назад

«Я эту картину не забуду никогда». Учитель из Слуцка подвела итоги всего, что происходило до, во время и после выборов

Я учитель с многолетним стажем работы в школе. Во время выборов была наблюдателем (не альтернативным)…

13 часов назад