У Чыжэвічах святкавалі 450-годдзе вёскі

0

На плошчы вакол Храма Пакрова Прасвятой Богародзіцы 13 жніўня святкавалі 450-годдзе вёскі Чыжэвічы Салігорскага раёна.

Былы жыхар вёскі Аляксандр Стасеня, які на пенсіі і жыве ў Мінску, вырашыў напісаць кніжку пра родную вёску, таму стаў шукаць звесткі пра яе ў многіх архівах. Самая старэйшая звестка была адзначана 1566 годам. Адсюль вырашылі пачаць адлік яе існавання.

160815_veska (1)
Фотаздымкі: Уладзімір Амяльчэня
У вёсцы збераглася Свята-Пакроўская царква, якая была пабудавана ў 1795−1808 гадах. У 1930 годзе было больш за 300 двароў і пражывала больш за 1,5 тыс. жыхароў.

Реклама

Сёння, па словах старшыні сельсавета Галіны Бань, тут пражывае пастаянна 48 чалавек дзіцячага ўзросту, 180 — працоўнага і 130 пенсіянераў, усяго падвор’яў 434. Вуліц у вёсцы 12 і два завулкі.

160815_veska (2)

На свяце адзначалі як ветэранаў працы, так і самых маладых жыхароў, якія нарадзіліся і жывуць тут. У сваім віншаванні з выгоды свята епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній расказаў, што ў будучым годзе царква будзе адзначаць 80 гадоў з дня бязвіннай гібелі пратаірэя Іаана Панкратовіча, якога ў 1937 годзе расстралялі толькі за тое, што дамагаўся адкрыцця царквы і магчымасці мясцовых сялян памаліцца тут. Дом, у якім ён пражаваў, збярогся.

160815_veska (8)

160815_veska (3)

160815_veska (4)

160815_veska (6)

Свята ладзіла мясцовая сельская ўлада, царква і дзіцячая школа мастацтваў горада Салігорска з калектывамі мастацкай самадзейнасці.

Вёска дала прытулак у 1958 годзе будаўнікам Першага калійнага камбіната і будаўнікам горада. Ад горада яе аддзяляе добрая дарога.

160815_veska (7)

160815_veska (9)

Цікава было слухаць многіх ветэранаў. Таццяна Яфімаўна Шпакоўская — ёй 90 гадоў - праспявала песню аб шчаслівай долі маці, якую не забываюць дзеці і ўнукі.

Можна было падзівіцца на вырабы мясцовых умельцаў, працавалі атракцыёны і гандлёвыя кіёскі.

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии