Кітайскае агенцтва «Сіньхуа» перадае, што ў кітайскай правінцыі Цынхай знодзена буйное радовішча калійных соляў.
Па выніках геалагічнай разведкі ў заходняй частцы Цайдамскай катлавіны выяўлена больш за 156 млн тон хлорыстага калію. Мяркуецца, што большыя запасы будуць знойдзены пры правядзенні далейшай выведкі.
На сёння Кітай з’яўляецца найбуйнешым імпарцёрам калійных угнаенняў у свеце. Уласная здабыча пакрывае толькі 30% патрэб краіны з насельніцтвам 1,4 мільярда чалавек.
Штогод Кітай увозіць каля 6 млн тон такіх угнаенняў. Кітайскі рынак — асноўны для «Беларуськалія».
«Беларуськалій» — другая па значнасці крыніца валютных надыходжанняў для Беларусі.
Цяпер 60% вытворчасці калію ў свеце прыпадае на Беларусь, Канаду і Расію.
Калі інфармацыя пра новае буйное радовішча ў Кітаі спраўдзіцца, гэта гарантавана выкліча зніжэнне цаны на калій у сярэднетэрміновай перспектыве, якія і так за год зменшыліся на $100 за тону.
Паводле Белстата, за студзень-май 2015 года Беларусь паставіла за межы СНД 2370 тысяч тон калійных угнаенняў на $1,2 мільярда, а за аналагічны перыяд 2016 года — 1,851 тысяч тон, усяго на 720 млн.
Ну вот и закончился рай.