Здрада ці зайздрасць

1
Малюнак: Вера Шут

Дагараў яшчэ адзін спякотны ліпеньскі дзень. На небе ні хмурынкі. Гарачы дзень змяняўся халоднай ноччу. У такі час са сваёй хаціны выходзіла на вуліцу падыхаць свежым паветрам Лекадзія Пятроўна, былая настаўніца, якой пайшоў дзявяты дзясятак гадкоў. Яна садзілася на лаўку ля брамкі і дзівілася на запусцеўшую вуліцу.

Малюнак: Вера Шут
Малюнак: Вера Шут
Раней дзеці з кожнай хаты вучыліся ў яе класе. Яна сама вырасла тут, вучыла дзяцей аднавяскоўцаў трох пакаленняў. Будучыя здольнасці многіх беспамылкова вызначала да пачатку навучальнага года. Калі сваю малодшую дачку давялося адпраўляць у першы клас, вызначыла, з кім сядзець ёй разам за партай. Але ў першы дзень заняткаў у класе з`явілася новенькая з прыезджых. Калі Лекадзія Пятроўна зайшла ў клас, убачыла, што дачушка сядзіць за партай з новенькай. Здарылася так у жыцці, што дзесяцігодку яны адвучыліся сяброўкамі за адной партай. А далей шляхі іх разышліся. Дачушка атрымала вышэйшую адукацыю, выйшла замуж у Еўропу, а сяброўка першую спробу экзаменаў пры паступленні пра­валіла і з таго часу сядзіць дома.

Даўно гэта было, пара памяці травою зарасці і забыцца, але помніць Лекадзія Пятроўна дробязі таго жыцця. Бацька гэтай дзяўчынкі працаваў шафёрам, вазіў старшыню калгаса, а маці працавала ў сяльпо. У час нястачы, калі нельга было купіць ні харчы, ні дамашнія рэчы, дзяўчынка хваліла­ся ў класе сваімі абноўкамі. Хутка суседзі сталі заўва­жаць, што ў яе сям`і часта ладзяцца шумныя прыёмы гасцей. Адным словам, у вёсцы яны хутка сталі аўтарытэтнымі: каму халадзільнік, каму ў халадзільнік, а каму каляровы тэлевізар.

Успаміны былой настаў­ніцы абарваліся ад песні. Спявалі жаночыя галасы пра тую гнуткую рабіну, што калісьці ў гады ма­ладосці пела і яна са­ма. Вясёлая кампанія наблі­жалася.

Реклама

«Што аб`ядноўвае гэтых жанчын — старую цыганку Кармэн і былую дачушкіну сяброўку?» — падумала Лекадзія Пятроўна.

Жанчыны заўважылі яе на лавачцы і падышлі. «Са святам вас, — павін­шавала малодшая сваю былую настаўніцу. — Адзначаем Дзень Рэспублікі!»

«Бачу, што свята ў вас амаль штодня», — адказала Лекадзія Пятроўна.

«Жывем весела, на сваёй радзіме. Не тое, што ваша дачушка. Яна здрадзіла Радзіме, здрадзіла вам. Прадалася за грошы ў Еўропу», — злосна кінула ў твар сваёй настаўніцы былая сяброўка яе дачкі.

Ад такой нечаканасці Лекадзія Пятроўна разгу­бі­лася, хацела нешта адказаць, але не здолела, бо стала цяжка дыхаць. А жанчыны стаялі перад ёю і гаварылі брыдоту прама ў твар.

«Здраднікі, здраднікі!» — крычала старэйшая, як быццам варона каркала.

Лекадзія Пятроўна паднялася з лаўкі, глянула ў вочы былой сваёй вучаніцы. «Зайздрасць гаворыць тваім п`яным языком», — адказала яна і пайшла ў свой двор. Але настрой застаўся сапсаваны на ўсю ноч.

«Чаму так думаюць людзі аб тых, хто свой лёс будуе ў Еўропе ці ў другіх краінах? У мяне растуць добрыя ўнукі, яны размаўляюць па-еўрапейску, па-руску. Няма ў гэтым ніякай бяды.

Гэта бяда п`яных зайздроснікаў, не здольных пабудаваць свой лёс нават дома. І хто з нас здраднікі?" — у думках суцяшала сябе, але нешта горкае шчымела на душы…

1 Комментарий
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Ленинец-Буддист
Ленинец-Буддист
26 июля 2016 17:51

Проникнутая трагизмом щемящая лирика, в переплетении совершенного слога, пленяет своей многослойностью и таинственной недосказанностью

Очень интересует: как в дальнейшем сложатся судьбы главных героев?

Мудрый автор предлагает читателю решить это за него

Персонажам с илюстрации срочно к дантисту