Па інфармацыі Капыльскай райбальніцы, у рамках падрыхтоўкі да эпідэмічнага сезона захворванняў на вострыя рэспіраторныя інфекцыі ў 2016-2017 гг. кіраўнікі арганізацый, прадпрыемстваў і ведамстваў усіх форм уласнасці да 1 жніўня 2016 года павінны выдзеліць фінансавыя сродкі на закупку супрацьгрыпозных вакцын.
Медыкі падкрэсліваюць, што неабходна правесці імунізацыю не менш за 40% насельніцтва раёна. Арганізацыя закупкі вакцын і імунізацыя насельніцтва, у тым ліку з выкарыстаннем выяздных брыгад, ускладзены на галоўнага ўрача Капыльскай ЦРБ.