
Гэту пару года вельмі чакалі дзеці. Наліванне коласа правяралі на вогнішчы, смажачы каласы з калгаснага поля.
Вогнішча разводзілі ў кустах, каб не бачылі дарослыя. Дзеці разумелі, што справа гэта вельмі страшная, але голад прымушаў рабіць такое. Наеўшыся смажанага зерня, мурзатымі вярталіся дамоў.
Калі зерне ў коласе станавілася цвёрдым, бацькі на сваім агародзе калоссе зрэзвалі, падсушвалі і абціралі. Гэта зерне малолі ў жорнах і пяклі аладкі ці праснакі. Дарослыя рыхтаваліся да зажынак сур`ёзна, па-даросламу.
Бацька ў калгасе пасля вайны працаваў брыгадзірам, таму арганізацыю і падрыхтоўку зажынак даручалі яму.
Надзейнаму чалавеку з амбара давалі мяшок зерня (вядома, што рабілася гэта тайна і значна раней). Зерне расцілі, сушылі, малолі ў жорнах. Гэта быў солад — аснова для брагі, з якой гналі самагонку.
Закусь няслі сваю, хто што меў. У дзень зажынак святочна апранутыя жанчыны, павесіўшы сярпы на плячо, з песнямі шлі ў поле. Перад калоссямі маліліся.
Справа гэта была святадзейная. Калі нажыналі першы сноп, яго дарылі старшыні калгаса, а часам і брыгадзіру. Помню, што першы сноп не адзін год падоўгу стаяў пад абразамі ў нашай хаце.
Нажаўшы некалькі снапоў, складвалі ў бабкі ці крыжам, каб сохла зерне. У поле падцягваліся ўсе працаздольныя, расцілалі пасцілкі, выстаўлялі закусь і пачыналася свята.
Якия у савецкия гады абразы?Ленин и Сталин.Першапачаткова Троцки.которому потом ледорубом по кумполу….