У суботу, 16 ліпеня, у 10.00 пры падтрымцы Пасольства Германіі ў Мінску ў парку Перамогі адбудзецца адкрыццё новага маршруту ў рамках штотыднёвых аматарскіх забегаў Minskrun.
Бегавы рух Minskrun арганізаваны Спартыўным грамадскім аб’яднаннем аматарскага спорту пры актыўным садзейнічанні шматлікіх валанцёраў. Некамерцыйнае мерапрыемства з’яўляецца адкрытым для ўсіх зацікаўленых і карыстаецца вялікім поспехам у прадстаўнікоў маладога і старэйшага пакалення.
Пасольства Германіі перадало арганізатарам забегаў спартыўны інвентар (секундамеры, сканеры штрых-кода, стужкі са сцяжкамі для разметкі трасы, фішкі, цішоткі для валанцёраў, мегафон і сцягі).
Дадзенае мерапрыемства спрыяе станаўленню і развіццю сучасных структур масавага спорту ў Беларусі, рэкламуе бег і матывуе людзей весці здаровы лад жыцця.
Обидно, что Посольство Германии обеспечивает такое мероприятие по сути мелочью. А где же наше Минспорта и управления спорта, спорторганизации и прочее прочее..
Посольство само выбрало — бегать в парке Победы?