Ромы ва Усходняй Еўропе, асабліва тыя, якія перажылі нацысцкі пераслед, жывуць у беднасці і выключаны з жыцця грамадства. На працягу многіх гадоў Фонд EVZ («Памяць, адказнасць і будучыня») падтрымлівае праекты па аказанні гуманітарнай дапамогі ромам, якія нарадзіліся да 1945 г., у некалькіх усходнееўрапейскіх краінах.
Рэалізоўваючы праграму «Лачо дзівес!», Фонд мае намер узмацніць сваю дзейнасць на карысць гэтай мэтавай групы і пашырыць падтрымку праектаў на іншыя ўсходнееўрапейскія краіны. Першы конкурс заявак арыентаваны на рускамоўных заяўнікоў, якія прадстаўляюць грамадскія арганізацыі з Беларусі, Латвіі, Літвы, Малдовы, Расіі, Украіны і Эстоніі.
Апошні тэрмін падачы заявак — 31 жніўня 2016 г.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на сайце Фонду EVZ.
Мэты праграмы
- Садзейнічаць росту павагі да лёсаў, якія перажылі генацыд.
- Палепшыць іх сацыяльнае становішча і здароўе пры дапамозе забеспячэння ім доступу да ўжо існуючых сацыяльных і медыцынскіх паслугаў, пры дапамозе дыялогу пакаленняў спрыяць іх грамадскай актывізацыі.
- Праз адпаведную падтрымку палегчыць бядотнае матэрыяльнае становішча пажылых ромаў і іх сем`яў.
- Спрыяць развіццю грамадскіх ромскіх арганізацый, падтрымліваць валанцёрскую дзейнасць маладых ромаў і прыцягнуць да яе ўвагу грамадства.
- Тым самым унесці ўклад у грамадскае прызнанне ромаў і іх ўключэнне ў грамадства большасці.
Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Мінску