Купалле-2016. Дождж не стаў перашкодай для народных гулянняў

7

Больш за 250 жыхароў і гасцей Случчыны наведалі святкаванне Купалля, якое прайшло ў Грэску ў сераду, 6 ліпеня. Дажджлівае надвор’е не перашкодзіла людской весялосці: былі танцы, песні, карагоды вакол вогнішча, пусканне вянкоў па вадзе, фаер-шоу.

Народныя гулянні наведалі і карэспандэнты «Кур'ера».

18.30. Народ пачынае падцягвацца на свята. Фота: Вікторыя Капская
18.30. Народ пачынае падцягвацца на свята. Фота: Вікторыя Капская
Казачны персанаж - прыгожае «паскуддзе» - чакае свайго выхаду на сцэну. Фота: Вікторыя Капская
Казачны персанаж чакае свайго выхаду на сцэну. Фота: Вікторыя Капская
Смачная салодкая вата. Пальчыкі абліжаш! Фота: Вікторыя Капская
Смачная салодкая вата. Пальчыкі абліжаш! Фота: Вікторыя Капская
Для гасцей Купалля былі падрыхтаваныя розныя пачастункі: не толькі салодкая вата і папкорн, але і халаднік, і сала. Фота: Вікторыя Макарава
Для гасцей Купалля былі падрыхтаваныя розныя пачастункі: не толькі салодкая вата і попкорн, але і халаднік, і сала. Фота: Вікторыя Макарава
Самаробныя абярэгі ад злых духаў, усярэдзіне іх - духмяная трава (рамонак. Чабор). Іх кошт - 3-15 тысяч рублёў недамінаваных. Фота: Вікторыя Капская
Самаробныя абярэгі ад злых духаў, у сярэдзіне іх духмяная трава (рамонак, чабор). Кошт — 3−15 тысяч недэнамінаваных рублёў. Фота: Вікторыя Капская
Дзеці з вялікім задавальненнем удзельнічалі ў бяспройгрышнай латарэі. Кошт удзелу - 25-30 тысяч рублёў недамінаваных. На фота маленькаму хлопчыку ўручаюць сродак для мыцця посуду. Фота: Вікторыя Макарава
Дзеці з вялікім задавальненнем удзельнічалі ў бяспройгрышнай латарэі. Кошт удзелу — 25−30 тысяч недэнамінаваных рублёў. На фота маленькаму хлопчыку ўручаюць сродак для мыцця посуду. Фота: Вікторыя Макарава
Аматарскі калектыў "Случчанка". Як пасля іх канцэрта сказаў адзін з арганізатараў, выступ іх прайшоў на "ура!". "Вашы песні такія жвавенькія былі, што народ падтанцоўваў!", - сказалі мясцовым артыстам. Фота: Вікторыя Капская
Аматарскі калектыў «Случчанка». Як сказаў пасля іх канцэрта адзін з арганізатараў, выступленне прайшло на ура. «Вашы песні такія жвавенькія былі, што народ падтанцоўваў!» — сказалі мясцовым артыстам. Фота: Вікторыя Капская
Хлопчык запрашаў людзей набыць сувенір на памяць. Фота: Вікторыя Макарава
Хлопчык запрашаў людзей набыць сувенір на памяць. Фота: Вікторыя Макарава
Дождж пачынаўся і заканчваўся некалькі разоў на працягу ўсёй купальскай вечарынкі. Фота: Вікторыя Капская
Дождж пачынаўся і заканчваўся некалькі разоў на працягу ўсёй купальскай вечарыны. Фота: Вікторыя Капская
Галоўныя героі тэатралізаванага прадстаўлення ідуць запаливать вогнішча з дапамогай "папараць-кветкі". Фота: Вікторыя Капская
Галоўныя героі тэатралізаванага прадстаўлення ідуць запальваць вогнішча з дапамогай «папараць-кветкі». Фота: Вікторыя Капская
Аляксандр Джупік, удзельнік клуба "Магія агню", дапамагае запаліць вогнішча. І робіць гэта эфектна. Фота: Вікторыя Капская
Аляксандр Джупік, кіраўнік клуба «Магія агню», дапамагае запаліць вогнішча. І робіць гэта эфектна. Фота: Вікторыя Капская
На вогнішчы спальваюць пудзіла, якое сімвалізуе ўвесь негатыў. Лічыцца, што разам з яго спаленнем сыдзе ўсё дрэннае з жыцця людзей. Фота: Вікторыя Макарава
На вогнішчы спальваюць пудзіла, якое сімвалізуе ўвесь негатыў. Лічыцца, што разам з яго спаленнем сыдзе ўсё дрэннае з жыцця людзей. Фота: Вікторыя Макарава
З-за сырога надвор'я распаліць вогнішча хутка не атрымалася. Таму на дапамогу героям з казкі прыйшлі супрацоўнікі МНС. Фота: Вікторыя Капская
З-за сырога надвор’я распаліць вогнішча хутка не атрымалася. Таму на дапамогу героям з казкі прыйшлі супрацоўнікі МНС. Фота: Вікторыя Капская
Як толькі вогнішча пачало гарэць, людзі сталі вадзіць карагоды. Фота: Вікторыя Капская
Як толькі вогнішча пачало гарэць, людзі сталі вадзіць карагоды. Фота: Вікторыя Капская
Карагод вадзілі і маленькія, і дарослыя. Фота: Вікторыя Макарава
Карагод вадзілі і маленькія, і дарослыя. Фота: Вікторыя Макарава
Не абыйшлося і без танцаў. Фота: Вікторыя Макарава
Не абышлося і без танцаў. Фота: Вікторыя Макарава
На свяце было шмат дзяцей. Хто гуляў з паветранымі шарыкамі, хто з паветраным змеем, хто запускаў мыльныя бурбалкі. Фота: Вікторыя Макарава
На свяце было шмат дзяцей. Хто гуляў з паветранымі шарыкамі, хто з паветраным змеем, хто запускаў мыльныя бурбалкі. Фота: Вікторыя Макарава
На Купалле сустракаліся і хатнія гадаванцы. Фота: Вікторыя Макарава
Сустракаліся і хатнія гадаванцы. Фота: Вікторыя Макарава
Многія госці стараліся захаваць на тэлефон яркія моманты з купальскага вечара. Фота: Вікторыя Макарава
Многія госці стараліся захаваць на тэлефон яркія моманты з купальскага вечара. Фота: Вікторыя Макарава
Усе прысутныя маглі ўбачыць падвойную вясёлку на небе. Фота: Вікторыя Макарава
Усе прысутныя маглі ўбачыць вясёлку на небе. Фота: Вікторыя Макарава
160707_kupala23
Некаторыя назіралі за святам і яго гасцямі ў машыне. Фота: Вікторыя Макарава
Некаторыя назіралі за святам і яго гасцямі ў машыне. Фота: Вікторыя Макарава
Людзі пастаянна мяняліся: адны прыходзілі, іншыя сыходзілі. Фота: Вікторыя Макарава
Людзі пастаянна мяняліся: адны прыходзілі, іншыя сыходзілі. Фота: Вікторыя Макарава
Дзве сястрычкі, як дзве кроплі вады. Фота: Вікторыя Макарава
Дзве сястрычкі як дзве кроплі вады. Фота: Вікторыя Макарава
Тыя, хто стамляўся, сядаў на лаўку. Фота: Вікторыя Капская
Тыя, хто стаміўся, сядзелі на лаўцы. Фота: Вікторыя Капская
Случчанка Кацярына выпусціла свой вянок па вадзе. Фота: Вікторыя Капская
Случчанка Кацярына выпусціла свой вянок у ваду. Фота: Вікторыя Капская
У чаканні фаер-шоу. Фота: Вікторыя Капская
У чаканні фаер-шоу. Фота: Вікторыя Капская
Реклама
7 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Ленинец-Буддист
Ленинец-Буддист
7 июля 2016 12:29

Хороший фотоотчёт. Много детей, комаров и толстых ног

2015
2015
7 июля 2016 18:53

Курьеровцы, газеты читать надо. Случчанка Татьяна самую длинную косу отрастила-пресса уже написала, а у Вас еще конь не валялся.

КИНОКРИТИК
КИНОКРИТИК
7 июля 2016 20:19
Ответить на  2015

Курьер уже писал про нее раньше всех газет))

КРИТИК КИНОКРИТИКОВ
КРИТИК КИНОКРИТИКОВ
7 июля 2016 22:44
Ответить на  КИНОКРИТИК

Так дело то не в этом. что раньше, А в том что дорога ложка к обеду. Тут она на международный конкурс выходит. См .СБ.Кажется Павел Минченко статью накатал. Да и вчерась по ТВ насчет кос событие некое было.

Алла
Алла
7 июля 2016 23:13

Вы же в курсе её достижений из других изданий, а это значит как читатель вы ничего не потеряли. Зачем предъявлять какие-то претензии газете, если нам, читателям, важна сама информация, а не источник, не так ли?

критик кинокритиков.
критик кинокритиков.
8 июля 2016 00:44
Ответить на  Алла

Курьер должен быть первым во всем! C э
тим трудно не согласиться!

Алла
Алла
7 июля 2016 20:46
Ответить на  2015

2015, курьер читать надо.
http://kurjer.info/2015/04/