Прарочае двухрадкоўе «Магіі агню»: «Кто дождя не убоится, фаер-шоу насладится»

0

Нягледзячы на дажджлівае надвор’е, выступленне запрошаных на свята Купалля фаер-клубаў, у тым ліку і слуцкага «Магія агню», усё-такі адбылося.

У сераду, 6 ліпеня, у вёсцы Грэск жыхары і госці Случчыны сустракалі купальскую ноч. Правядзенне свята крыху сапсавала пахмурнае і дажджлівае надвор’е. Спачатку былі цяжкасці з запальваннем вогнішча, потым з выступленнем артыстаў клубаў. Але ўсё атрымалася.

Аляксандр Джупік, кіраўнік клуба "Магія агню", дапамагае запаліць вогнішча. І робіць гэта эфектна. Фота: Вікторыя Капская
Аляксандр Джупік, кіраўнік клуба «Магія агню», дапамагае запаліць вогнішча. І робіць гэта эфектна. Фота: Вікторыя Капская
Як расказаў карэспандэнту «Кур'ера» Аляксандр Джупік, кіраўнік «Магіі агню», калі пайшоў дождж, людзі сталі разыходзіцца і раз’язджацца. Каб проста так не мокнуць і не мерзнуць, ды і крыху парадаваць гледачоў, якія засталіся, артысты вырашылі паімправізаваць. На іх слэнгу, зладзіць «покрутон».

Реклама

«Калі надвор’е нармалізавалася, мы запыталіся ў людзей, ці жадаюць яны працягу. Яны адказалі: „Да“. Праўда, паказалі мы няпоўную праграму, а толькі частку, бо на працягу вечара было выдаткавана шмат паліва. Гэта незаменны атрыбут, — распавядае Аляксандр. — Тыя людзі, якія засталіся чакаць нашага прадстаўлення, — публіка вельмі ўдзячная. Яны натхнялі нас, і мы з велізарным жаданнем выступалі для іх».

Па ацэнцы суразмоўцы, паглядзець фаер-шоу сабралося каля 100−150 чалавек.

«Дарэчы, учора (6 ліпеня) напісаў у нашай групе: „Кто дождя не убоится, фаер-шоу насладится“. Атрымалася, што гэта двухрадкоўе аказалася прарочым», — завяршае размову жыхар Слуцка.

ДАВЕДКА «Кур'ера». Артысты фаер-клубаў, якія прыехалі ў Грэск выступіць на Купалле:

  • Фаер-клуб «Магія агню»
  • Тэатр «Хорос»
  • Шоу-майстэрня «Бельтайн»
  • Фаер-клуб Fire Play
  • Фаер-клуб «Крада»
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии