Салігорскі народны ансамбль «Сузор’е» пад кіраўніцтвам Вадзіма Матанцава 3 ліпеня выступіць у Палацы Рэспублікі падчас святочнай праграмы, якая будзе прысвечана Дню Незалежнасці Беларусі.
Аб гэтым карэспандэнту «Кур’ера» паведаміла Вікторыя Вайтовіч, кіраўнік-педагог народнага ансамбля “Сузор’е”. «Танцавальны калектыў «Сузор’е» добра вядомы не толькі ў Салігорску, але і далёка за межамі Беларусі. Напрыклад, у Расіі, Балгарыі, Францыі і іншых краінах. Зараз з Салігорска нас возяць аўтобусам у Мінск на рэпетыцыі. Настрой у калектыве бадзёры»,- адзначыла кіраўнік-педагог.

