2-3 ліпеня Любаншчына запрашае наведаць святочныя мерапрыемствы да 450-годдзя горада і Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Гасцей чакаюць танцы, спевы, выстава рэтра-аўтамабіляў, гульні, святочны феерверк і шмат іншага.
2 ліпеня
Цэнтральная плошча
9.00
- «Зямля мастакоў і жыццялюбаў» — тэматычныя падворкі арганізацый раёна, сельскіх Саветаў
- «Мой горад ў ззянні сонца» — арт-алея і пленэр мастакоў
- «Горад і гараджане» — фотадакументальная выстава
- «Свае майстры ў юбілейны клунак» — выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
- «Літаратурны бульвар» — свята кнігі і песні
- «Цветы России на моих плечах» — выстава-продаж Паўлавапасадскіх шаляў (Любанскі музей народной славы)
- Выстава рэтра-аўтамабіляў
- Атракцыёны, гульні, гандль
10.00 «Зямля Аблюбаваная» — святочнае тэатралізаванае шэсце-парад
10.40 «Квітней і слаўся, любы Любань» — юбілейная ўрачыстасць
12.00 «З любасцю і натхненнем − гораду-юбіляру» — святочны канцэрт творчых калектываў Любаншчыны і Салігорска
14.00 «Пад родным небам Бацькаўшчыны любай» — выстава-прэзентацыя мастакоў (Любанская дзіцячая школа мастацтваў)
15.00 «Віртуозы руля» — турнір па хуткаснаму манеўраванню аўтамабіля
21.00 «Са святам, любы Любань» — святочная эстрадная праграма мясцовых і сталічных артыстаў
23.00 Святочны феерверк
23.00-24.00 Дыскатэка
3 ліпеня
Цэнтральная плошча
9.30 «Кветкі — продкам» — грамадская акцыя «Памяць»
12.00 Любань — NEXT — маладзёжны інтэрактыўны культурна-краязнаўчы праект
Востраў Зыслаў
11.00 «Край славы партызанскай» — святочны канцэрт, гулянне
Парк культуры
18.00-23.00 «Любаншчыне — Беларусі песняй і любоўю пакланюся» — святочная імпрэза духавога аркестра, канцэрт-віншаванне, музычна-танцавальная праграма
22.55 «Спяваем гімн Рэспублікі Беларусь разам» — грамадская акцыя