Любанскі камбінат будматэрыялаў выпусціў першую партыю новай прадукцыі — цэглы сілікатныя вуглавыя.
Вытворчасць яе, як паведамілі на прадпрыемстве, наладзілі першымі ў рэспубліцы. Пакуль у невялікай колькасці, але калі попыт на такую цэглу будзе, то і вырабляць пачнуць больш.
Сілікатная вуглавая цэгла прыдатная для дэкарыравання малых архітэктурных форм, агароджаў, вуглоў будынкаў і іншага.