Тым, хто хоча папрацаваць у германскім парламенце

0

Германскі Бундэстаг запрашае Вас сумесна з Вольным універсітэтам Берліна, Берлінскім універсітэтам імя Гумбальдта i Тэхнічным універсітэтам Берліна прыняць удзел у праграме Міжнароднай парламенцкай стыпендыі (МПС) на пяць месяцаў у Берліне.
Праграма прызначана для высокакваліфікаваных і палітычна зацікаўленых маладых жанчын і мужчын, якія маюць намер пасля заканчэння праграмы вярнуцца на радзіму, каб актыўна і адказна ўдзельнічаць у пабудове дэмакратычнай будучыні сваiх краін.

Германскі Бундэстаг, парламент Германіі, дае магчымасць маладым людзям на працягу 15 тыдняў, працуючы ў аднаго з дэпутатаў Бундэстага, пазнаёміцца з нямецкай парламенцкай сістэмай і з палітычнымі працэсамі прыняцця кіраўніцкіх рашэнняў, а таксама набыць практычны досвед у галіне парламенцкай працы.

Стыпендыяты адбіраюцца незалежнай адборачнай камісіяй Германскага Бундэстага.

Реклама

Стажыроўка доўжыцца з 1 сакавіка па 31 ліпеня.

Умовы ўдзелу

  • беларускае грамадзянства;
  • скончаная вышэйшая (універсітэцкая) адукацыя;
  • вельмі добрае веданне нямецкай мовы;
  • веданне нямецкай палітыкі, грамадства і гісторыі;
  • узрост менш за 30 год да пачатку ўдзелу ў праграме.

Стыпендыя

  • 500 € штомесяц;
  • аплата жылля;
  • аплата страхавых і камандзіровачных выдат­каў.

Заяўкі прымаюцца да 30 чэрвеня 2016 г. па электроннай пошце: info@minsk.diplo.de
Больш інфармацыі: www.minsk.diplo.de

УНП 101 166 185, Посольство ФРГ в Республике Беларусь

160601_parlament

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии