Навука каштуе грошай

0

Не думаў пенсіянер Аўдзей Данілавіч, што на дзявятым дзясятку гадоў давядзецца яму адолець раней невядомую навуку, за якую прыдзецца заплаціць цалкам пенсію.
Ды якая там навука, каб адрамантаваць аў­та­ма­біль. Усё жыццё працаваў механізатарам, рамантаваць даводзілася вунь колькі рознай тэхнікі. Ды свой «Форд», што падарылі дзе­ці пры выха­дзе на пен­сію, рамантаваў не раз, хва­ліў­ся суседу, што заморская машына яму па плячы. А які яе бег, зусім не тое, што ў суседскага «Мас­квіча»!

Сусед яго хвальбу ўс­­пры­маў спакойна, кожны раз паўтараў: «На маё жыц­цё хопіць». Гэта азначала, што здаваць на металалом свой «Масквіч» ён не думаў.
Так і дажывалі б свой век двое пажылых пенсіянераў, ды з заморскай машынай здарылася бяда.

Ехаў з жонкай Аўдзей на дачу, перад з’ездам з ас­фаль­ту прытармазіў, каб пераключыцца на ці­хі ход, як адчуў, што, на­ціс­нуў­шы на педаль, пад на­гою нешта хруснула і зва­лі­ла­ся пад ногі. Ад спуду Аў­дзей машыну за­тар­ма­зіў і заглушыў рухавік. Аг­ле­дзеў­шы паломку, ён вы­рашыў, што далей ехаць немагчыма, бо на пе­да­лі адарвалася электра­зварка, пераключаць хут­кас­ці стала немагчыма. Давялося прасіць суседа з «Масквічом», каб адцягнуў заморскі «Форд» у гараж.

Реклама

Сусед прыехаў хутка, па­дзі­віў­ся з гэтай паломкі і сказаў: «Электразварка не пад твой лапаць сорак чац­вёр­тага размеру, націскаць трэба культурна».

Але ад гэтага гумару на ду­шы Аўдзею не паляг­чэ­ла. У гаражы сталі мер­ка­ваць, як адраманта­ваць за­морскае аўто. Гід­ра­на­ціск муфты абодвум быў знаёмы. Вось толькі рукі не прасунуць. Яны вырашалі план рамонту і абзывалі заморскіх канструктараў нядобрым словам.

«Вось у „Масквіча“ ўсё проста, да любой гайкі доступ, а тут нагароджана», — бубнілі адзін аднаму аўтааматары.

На другі дзень да вечара педаль знялі, заказалі ў аў­та­ма­газіне новы гід­ра­цы­ліндрык, які каштаваў паўмільёна. Заставалася прыварыць штырок, які адарваўся ад педалі, і можна пачынаць зборку.

На пяты дзень сабралі, завялі рухавік, але ехаць немагчыма. Са штуцэра на гідрамуфту цячэ вадкасць, няма герметычнасці. Сталі падкручваць, як пачуўся хруст — лопнуў штуцэр.
Пайшлі ў магазін за­ка­­заць новы. Там ра­мон­тні­кам растлу­мачылі, што шту­цэр як запасная частка ідзе ра­зам з трубкай. Бо зборка гэтых дзвюх дэталей робіцца на заводзе, а пры кожнай разборцы штуцэр ломіцца.

«Каб заказаць новы камплект трубкі са шту­цэ­рам, не хопіць вашай пенсіі, — сказалі „ра­монтнікам“ у магазіне аўтазапчастак. — Шукайце на аўтаразборках».
Пачухалі патыліцы дзяды і пайшлі моўчкі да гаража. Па дарозе Аўдзей толькі і сказаў суседу: «Навука каштуе грошай».

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии