«Cамае страшнае ў маёй памяці, калі бачыла расстрэлы лю­дзей»

ПАКАЛЕННІ. Ірына Васільеўна Асіповіч з праўнучкай Элінай: «Зараз мы маем шчасце радавацца мірнаму жыццю». Фота: Уладзімір Амяльчэня
ПАКАЛЕННІ. Ірына Васільеўна Асіповіч з праўнучкай Элінай: «Зараз мы маем шчасце радавацца мірнаму жыццю». Фота: Уладзімір Амяльчэня

Ірына Васільеўна Асіповіч з тых людзей, дзяцінства якіх прайшло ў час Вялікай Айчыннай вайны. Карэспандэнт газеты «Кур'ер» спытаўся, што самае страшнае было для яе ў гады вайны.
«Страшней за ўсё было глядзець, як немцы гналі па вуліцы мястэчка Засковічы ў Маладзечанскім раёне яўрэяў на расстрэл. Адна жанчына несла на руках маленькую дзяўчынку.
Прайшло столькі гадоў, а я не магу забыць, ад успамінаў сэрца баліць. Людзі глядзелі на іх, а выратаваць ад пагібелі не маглі. Пазней было ўсякае: хаваліся ад немцаў і паліцаяў, хаваліся ад вайны. Але самае страшнае ў маёй памяці, калі бачыла расстрэлы лю­дзей. Дзякуй Богу, выжыла. Жыву ў Салігорску ў дзяцей, унукаў. Маю 12 праўнукаў. Радуюся свайму жыццю».

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии