Іх імёны вядомы толькі Богу

Так сказаў у памінальнай малітве айцец Ігар з Міхайлаўскага сабора Слуцка над магіламі нявінна расстраляных грамадзян Беларусі.

У панядзелак, 2 мая, грамадзяне дэмакратычных поглядаў Слуцка і Салігорска наведалі магілы ў лесе вакол вёскі Каліта Слуцкага раёна.

160502_memory-executed05
Лідзія Антонаўна Крыхтова размаўляе з прадстаўнікамі СМІ. Фотаздымкі: Уладзімір Амяльчэня
Дапамагала знайці гэтыя магілы грамадзянка Лідзія Антонаўна Крыхтова, жыхарка вёскі Каліта: «Я памятаю расказы дзеда Ніканора, які зусім выпадкова наткнуўся на момант расстрэлу грамадзян у лесе. Пасля мяне мама часта вадзіла ў лес і паказвала гэтыя могілкі. Улада ніколі не ўспамінала пра іх, а жыхары вёскі баяліся гаварыць. Недалёка ў лесе ёсць грамадскія могілкі, дзе вяскоўцы хавалі памерлых. На Радаўніцу мама праводзіла паўз невядомыя магілы ў лесе. На дрэвах віселі стужкі. Але хто іх вешаў, невядома. Людзі рабілі гэта тайна, каб ніхто не ведаў, каб не ведала ўлада. Колькі тут расстраляна, невядома. Тут было тры ямы, таксама былі ямы з расстралянымі на другі бок ад дарогі, а таксама тры ямы ў лесе з левага боку ад дарогі Кучын — Урэчча. Усякі раз, калі хадзілі па ягады і грыбы, людзі прыпыняліся ля гэтых магіл. Казалі, што кроў доўга выступала з гэтых ям».

160502_memory-executed01

Реклама

На месцах пахавання нявінна расстраляных уладай у трыццатыя гады мінулага стагоддзя адбыўся малебен, устаноўлены крыжы і запалены свечкі.

160502_memory-executed02

160502_memory-executed03

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии