Вуліцы горада Слуцка з нецярпеннем чакаюць дарожнікаў

0

З надыходам вясны на вуліцах горада ажывіўся і аўтамабільны рух. Хтосьці едзе на працу, хтосьці - у крамы ці на лецішча. Аголеныя ад снега вуліцы паўсталі ў сваёй поўнай красе. І ў многіх месцах, на жаль, ездзіць не толькі непрыемна, але і небяспечна.

10 красавіка 2016 года на цэнтральнай вуліцы Леніна былі заўважаны дарожныя рабочыя, якія латалі дзіркі ў асфальце.

Реклама

Фотаздымкі: Марыя Верас

Фотаздымкі: Марыя Верас

Яміны на праезжай частцы вуліц горада сустракаюцца, дарэчы, паўсюль — нават не трэба ад’язджаць далёка ад цэнтра.

Так, аўтамабілісты павінны быць пільнымі на мосце праз рэчку Случ на вуліцы М. Багдановіча.Таксама асцярожна патрэбна паркавацца каля крамы «Еўраопт» на вуліцы Жукава. Акуратная глыбокая ямка як быццам спецыяльна выразана пасярэдзіне пляцоўкі дзеля таго, каб кіроўца ненарокам пры разварочванні патрапіў у яе колам.

160420_dorogi01

На вуліцы Капыльскай насупраць мебельнай фабрыкі можна прапанаваць аўтамабілістам трымацца бліжэй да цэнтра дарогі, бо, рухаючыся з правага боку бліжэй да абочыны, можна згубіць некаторыя часткі падвескі.

160420_dorogi10

Дарэчы, некаторыя яміны непадалёку агаліліся паўторна. Магчыма, з-за дрэннай якасці мінулага ямачнага рамонту.

160420_dorogi06

Пры здачы экзамена ў ДАІ экзаменатары бываюць незадаволены, калі бачаць, што пры павароце направа кіроўца не трымаецца шчыльна да правага боку. Гэткае правіла на некаторых слуцкіх перакрыжаваннях выканаць можна толькі тады, калі зусім не шкадуеш свайго аўтамабіля. А калі шкадуеш, то будзеш старацца абмінуць колам яміны на паваротцы і выціскаць з дарогі сустрэчны транспарт, што можа стварыць і аварыйную сітуацыю.

160420_dorogi08

Не лепей выглядзіць у асобных месцах праезжая частка вуліцы Парыжскай Камуны — на скрыжаванні з вуліцай Канановіча.

160420_dorogi09

Глыбокія яміны — насупраць рэстарана «Зара».

160420_dorogi11

160420_dorogi12

Небяспека затаілася і каля прыпынку «Моладзевы цэнтр» на вуліцы Леніна — там таксама вялізныя яміны з няроўнымі краямі.

160420_dorogi14

Нанесці шкоду аўтатранспарту і зламаць нагу ў пешым стане можна на праезжай частцы паміж будынкам гімназіі № 1 і філіялам Беларусбанка. Пасярэдзіне вуліцы з пліт тут тырчаць жалезныя вушкі.

160420_dorogi15

160420_dorogi16

Жыхары Слуцка сведчаць, што трэба быць пільнымі, трымацца з усіх сіл за руль і націскаць на тармазы каля будынка налогавай інспекцыі на вуліцы Лацкога.

Згодна СТБ 1291−2007 у дарожным палатне не дапускаюцца хвалі і зрухі глыбінёй больш за 3 сантыметры, адхіленні вярхушкі люкаў на глыбіню і вышыню 2 сантыметра адносна дарогі, яміны глыбінёй больш за 5 сантыметраў і г. д. Аднак з свайго ўласнага вопыту многія кіроўцы ведаюць, што пашкодзіць падушку рухавіка можа і аб камень, і аб краі нават неглыбокай яміны.

На гэтых жа ямінах у двары каля дома № 1 па вуліцы Маскоўскай можна пашкодзіць усё і ўсіх.

160420_dorogi17

160420_dorogi18

160420_dorogi19

Усемагчымыя парушэнні патрабаванняў да становішча дарог і бяспекі дарожнага руху назіраюцца на скрыжаванні вуліц М. Багдановіча і 2-га завулка Чапаева, каля медыцынскага цэнтра «Жадаем здароўя». Тут жа знаходзяцца і аптэка, якая карыстаецца попытам, і дзіцячы садзік. Аўтамабіляў там на працягу дня паркуецца шмат. Трэба быць сапраўдным аўтамабільным асам, каб даехаць да будынка лячэбнага цэнтра.

160420_dorogi22

160420_dorogi23

На пытанне аб становішчы дарожнага пакрыцця ў гэтым месцы адзін з пажылых кіроўцаў адрэагаваў вельмі нервова. Свайго імені ён не пажадаў назваць, заявіў, што прыехаў у аптэку за лекамі.

— Не разумею, каб у горадзе ды была такая вуліца! У нашай вёсцы меншыя яміны, чым тут. І гэта амаль у цэнтры! І чаму толькі людзі церпяць?- хваляваўся мужчына.

Будзем спадзявацца, што супрацоўнікі дарожных служб не абмінуць сваёй увагай гэтыя ўсім вядомыя мясціны і ў хуткім часе яны стануць даступнымі і для кіроўцаў, і для пешага насельніцтва горада. І хай прабачаць мне случчане, якія жывуць у прыватным сектары, бо каб наведаць некаторыя з іх, патрэбен альбо ўседарожнік, альбо трактар, якога ў мяне няма.

160420_dorogi20

160420_dorogi21

Так выглядзіць завулак Чырвоны, які знаходзіцца паміж вуліцамі 8-е Сакавіка і Максіма Багдановіча ў прыватным сектары.

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии