Падманная вясна

1

Не помніла за сваё жыццё Мар’я Іванаўна такой вясны, каб у пачатку сакавіка так пахла зямля. Снег даўно сышоў, лужы высахлі і жыхары Мінска гуляюць па Севастопальскаму парку, хто з сабачкамі, а хто з дзеткамі.
У Мар'і Іванаўны сабачкі няма, праўнучка ў школу пай­шла. Кожны дзень для жан­чы­ны ста­на­віў­ся доў­гім і нуд­ным. Сус­трэ­нец­ца ў парку са знаёмай — і па­чынаецца размова пра вёс­ку, родную хату, якую па­кінула гадоў дзесяць та­му. Спакусілася яна та­ды на лёг­кае гарадское жыц­цё.

Малюнак: Вера Шут
Малюнак: Вера Шут
Унук двухпакаёўку набыў, угаварыў пе­ра­ехаць. А хутка нарадзілася праўнучка. Вось тады адчувала ся­бе вель­мі патрэбнай. Праў­нуч­ка пад­рас­тала, а га­ды не­прык­метна ля­целі. Толь­кі ця­пер не ра­зу­мее яна, чаму гэта вясна так не дае супакою, а прымушае думаць пра сваю хату ў роднай вёсцы. З галавы не выходзіць прымаўка, што «родная хатка як родная матка».

Скардзіцца на адносіны да яе нявесткі з унукам няма падстаў, хлебам не папракаюць, але не пакідае думка, што яна тут больш не патрэбна. На днях праўнучка спытала, ці не хочацца бабулі паехаць на лета ў сваю хату. А ёй думаецца, што дзіця паўтарае ад бацькоў пачутае.

Не вытрымала Мар’я Іванаўна сваіх думак і за вячэраю выказала, што вырашыла ехаць у вёску. Сказаць, што та­кое яе рашэнне было цвёрдым, не асмелілася, бо спа­дзя­ва­лася, што пач­нуць ад­га­вор­ваць. Та­ды яна зга­дзілася б застацца, бо ней­кі страх ся­дзеў дзесь­ці ў ду­шы. Столь­кі га­доў ха­та адна, што там ро­біц­ца ця­пер, у якім яна ста­не, не ве­дае. Але ад­га­вор­ваць жан­чы­ну не ста­лі, сказалі, што па­про­сяць знаё­мага, каб адвёз яе ў вёс­ку.

Реклама

Пасадзілі Мар’ю Іванаўну ў машыну ціха, без слёз і без радасці. Вузельчык з маёмасцю вынесла з кватэры сама. Дзякуй унучцы, што не забыла сабраць на дарогу харчы на першы дзень. А там разглядзіцца, нешта здабудзе.

«Калі што — тэлефануйце», — ска­зала на раз­ві­тан­не ўнуч­ка. «Доб­ра», — ад­ка­за­ла Мар’я Іва­наўна, хоць ве­да­ла, што не патэ­ле­фа­нуе, бо тэ­ле­фон па­кі­ну­ла пад па­душкай.

Вёска сустрэла яе не­вя­домымі пера­ме­на­мі: крайняга доміка меліяратараў не стала, сядзіба даўно засявалася, бо з чорнай зямлі тырчэлі леташнія кукурузныя карнявішчы. На будынку былой крамы вісела вялікая шыльда, якая абвяшчала, што тут робяць вокны і дзверы. Адсюль вуліца праглядвалася ў канец, але не відаць было ніводнай жывой душы. Мар’я Іванаўна паказала вадзіцелю аўто на сваю сядзібу. Той з’ехаў з дарогі бліжэй да варот у двор. Пасля гарадскіх гмахаў яе хатка паказалася маленькай, асеўшай.

Ад варот да канца ага­рода на зямлі ва­ля­ла­ся пажухлае леташняе пустазелле. За гады яе адсутнасці не краналіся гэтай зямлі чалавечыя рукі. Цяжкая туга па маладосці кранула душу жанчыны.

Мар’я Іванаўна ступіла на згніўшыя дошкі ганка, дастала з кішэні плюшаўкі ключ. Замок адкрыўся на дзіва лёгка. Яна рашуча адкрыла дзверы і пе­ра­сту­піла парог.

Ніхто ў гэты дзень не прый­шоў яе адведаць, па­він­ша­ваць з вяртаннем у родную хату. А калі ра­ні­цай прачнулася, зямля бы­ла засыпана снегам.

Не ведала Марыя Іва­наў­на, што будзе яе семдзесят дзя­вятая вясна падманная.

1 Комментарий
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
2015
2015
16 апреля 2016 23:19

Все бы ничего только не давали спать мыши и телевизор не работал, страшно одной ночевать было. На 7й день Марья Ивановна заметила у забора Похожего на М. Шагала в старости мужчину в фуфайке, сапогах и треухе с разбросанными в стороны ушами без завязок. В его небритом лице ей показалось нечто знакомое. Память которая подводила её в последнее время увлекла её в далекий день 196… года Июльский вечер. Она сидела в клубе. Из репродуктора неслось:"Оонли ююююю".В клуб зашел молодой механизатор в сапогах, клетчатой рубашке и белой кепочке, Прима в зубах, руки в брюки."Демьян"-представился парень и протянул ей пахнущую негролом , табаком и широкими штанинами заскорузлую ладонь… Вечером на танцах местный красавец и хулиган, отчаянная голова Федька Косой зажал марью за клубом."Оставь девушку, засранец", — вдруг послышалось в этот момент. Позади них стоял… Подробнее »