У рамках святкавання 450-годдзя Любані па ініцыятыве старшыні Любанскага райвыканкама Сяргея Казецкага і дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Таісы Данілевіч вучні другога курса сельскагаспадарчага ліцэя разам з педагогамі і прадстаўнікамі адміністрацыі ўстановы адукацыі пасадзілі туевую алею.
Дваццаць саджанцаў для гэтага выдзеліў лясгас са свайго гадавальніка. У хуткім часе на вуліцах райцэнтра будуць высаджаны таксама дваццаць пяць яблынь. Акрамя таго, у Любані запланавана правесці шэраг разнастайных мерапрыемстваў у падарунак любімаму гораду.