Галубіных могілак пад дахам слуцкага дома больш няма

5
Фатаграфіі Марыі Верас

Жыльцы дома № 11 па вуліцы Жукава паспяхова змагаюцца з гэтай праблемай. Супрацоўнікі ЖКУ ўбралі тушкі галубоў, а таксама чысцяць тэхнічны паверх ад астатняга смецця.

З мэтай вырашэння праблемы случчанамі ўжо здзейснены некалькі захадаў. На імя генеральнага дырэктара накіраваны калектыўны зварот, які падпісалі 59 жыхароў дома.

Реклама

З аналагічным зваротам з просьбай агледзець тэхнічны паверх дома і высветліць яго адпаведнасць санітарна-гігіенічным нормам прадстаўнікі дома звярнуліся ў ДУ «Слуцкі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі». Некалькі чалавек запісаліся на прыём да старшыні райвыканкама на 13 красавіка — па гэтай жа праблеме.

«У сувязі з тым, што сітуацыя для нас проста жахлівая, мы хочам, каб ўмяшаўся асабіста старшыня райвыканкама, ― паведаміла Святлана Цярэнцьева, жыхарка дома. ― Баімся, што паўторыцца сітуацыя мінулага года, калі падчас гарачага жніўня ў пад’ездах стаяў трупны пах. Пагэтаму у зваротах мы просім генеральнага дырэктара ЖКГ і старшыню Слуцкага райвыканкама стварыць камісію з адмыслоўцаў, каб яны ўстанавілі прычыны масавай гібелі птушак і прынялі захады з тым, каб такія жахі не паўтарыліся ў будучыні».

Гэтыя мерапрыемствы жыльцоў, а таксама публікацыя артыкула пра праблему ўжо прынеслі пазітыўныя вынікі. У чацвер, 7 красавіка, супрацоўнікі ЖЭУ-1 павесілі замок на люк, а ў пятніцу, 8 красавіка, ажыццявілі першы этап у комплексе мерапрыемстваў: пагрузілі на трактар тушкі галубоў.

У панядзелак, 11 красавіка, каля дома работы былі працягнуты. Каля дома ўжо з ранку працаваў пад’ёмны кран з вышкай, трактар, грузавы аўтамабіль. Брыгада супрацоўнікаў ЖКГ чысціла тэхнічны паверх. Праз адмысловае прыстасаванне, заказанае ў адной з ПМК, рэшткі галубінай жыццядзейнасці, у тым ліку і памёт, разам з уцяпляльнікам выкідваліся з тэхнічнага паверха.

Максім Немчынаў, спецыяліст па прыродаахоўных пытаннях Рэспубліканскай грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны», з цікавасцю ўспрыняў інфармацыю аб галубіных могілках.

«Выпадак даволі нетыповы, — лічыць прафесійны знаўца птушак. — Лічу, што случчанам у гэтым доме пакуль што не трэба непакоіцца, што яны маглі стаць ахвярамі якіх-небудзь птушыных хвароб. Наколькі вядома, побач над дахамі іншых дамоў лятаюць жывыя галубы. Калі б сярод птушак узнікла інфекцыя, то яны б гінулі нават на вуліцах.

На думку спецыяліста, найбольш верагоднымі прычынамі гібелі галубоў у дадзеным выпадку могуць быць элементарнае атручванне альбо ўмовы, пры якіх заляцеўшыя галубы не могуць пакінуць тэхнічны паверх".

«На першы погляд галубы могуць здацца буйнымі птушкамі за кошт вялікай колькасці і шчыльнасці пер’яў, але яны могуць праціскацца ў даволі вузкія шчыліны, Магчыма, яны наўпрост не могуць пакінуць гэтае гарышча і гінуць ад смагі», — гаворыць супрацоўнік птушкаахоўнай арганізацыі.

Па словах спецыяліста, перад прыбіраннем мёртвых птушак абавязкова патрэбна высветліць прычыну іх гібелі. Пасля выканання мерапрымстваў па прыбіранні і дэзінфекцыі неабходна надалей засцерагчы тэхнічныя гарышчы ад галубоў. Трэба агледзець шчыліны і рыштаванні, на ўсе паддашкавыя вокны і вентыляцыйныя адтуліны ўсталяваць металічныя сеткі з памерам вочак у 1,5 — 3, 5 сантыметраў, якія перашкаджаюць пранікненню дзікіх птушак. На ўсялякі выпадак арнітолаг даў параду прыбіральшчыкам мёртвых птушак карыстацца засцерагальнымі маскамі, каб не ўдыхаць паветра з гарышча.

Засцерагальных масак на работніках ЖКГ не было, і яны ледзь чутна выказвалі сваё незадавальненне гэтым.

Ала Губіна, інжынер ЖЭУ-1, паведаміла, што такая вялікая брыгада супрацоўнікаў ЖКГ менавіта па такой праблеме працуе ўпершыню.

Раней «Кур'ер» распавядаў пра сітуацыю, у якой жылы дом у Слуцку ператварыўся ў брацкія могілкі для галубоў.

Фатаграфіі Марыі Верас
Фатаграфіі Марыі Верас
160412_golubi02

160412_golubi03

160412_golubi04

160412_golubi05

160412_golubi06

5 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Корректор
Корректор
12 апреля 2016 21:11

Паважаная Марыя Верас, калi ласка, не здеквайцеся над беларускай мовай.
«…а так сама чыстят тэхнічны паверх…»."… пад час гарачага жнівеня «
Слушна будзе «ТАКСАМА ЧЫСЦЯЦЬ,…» i «ПАДЧАС гарачага ЖНIУНЯ».
Мяркую, у далейшым вы будзеце шанаваць родную мову.

Александр
Александр
13 апреля 2016 00:35

Интересно высказывание специалиста по птичкам… Да. все чердаки завалены тушками голубей, вентиляции закрыты гнездами. Пройдите спец. ЖКХ реагирует только на фото и статьи в газете. Никаких ограждений от птиц нет ни на вентиляционных выходах, не на чердачных окнах.

2015
2015
13 апреля 2016 12:55

И больше нету гадкой вони под крышей дома твоего. Под крышей дома твоего…

Корректор
Корректор
13 апреля 2016 14:35

Марыя Верас, ужо крыху лепш, але не усе зауважаныя у артыкуле памылкi выпраулены. Словы ТАКСАМА i ПАДЧАС пiшуцца разам, а не асобна. Сорамна, не ведая мовы, пiсаць артыкулы у паважанай случчанамi газеце.

volf
volf
13 апреля 2016 17:13

«Вот что крест животворящий делает…"Дзякуючы Кур’еру праблему вырашылі.Пасля публікацыi у прэсе працэс паскорыуся. Бо Курьер чытаюць не толькі у нашым рэгiёне, яго публікацыi бываюць і у рэспублiканскай прэсе.