Жылы дом у Слуцку ператварыўся ў брацкія могілкі для галубоў

5

Некалькі гадоў жыхары дома №11 па вуліцы Жукава ў Слуцку скардзяцца ў органы ЖКГ на непрыемны пах у пад’ездах. Тэхнічны паверх 5-павярховага дома вонкава напамінае адмысловыя птушыныя могілкі.

160407_pigeons01

Реклама

Тое, што галубы любяць сяліцца пад дахамі многакватэрных дамоў — звычайная з’ява, якая нікога не здзіўляе. Хтосьці спрабуе змагацца з гэтым, а хтосьці нават радуецца іхняму буркаванню і вясёлай мітусні пад дахамі.

Жыхары Слуцка, якія пражываюць у доме №11 па вуліцы Жукава, сутыкнуліся з жахлівымі наступствамі такога суседства. Справа ў тым, што ўвесь тэхнічны паверх пяціпавярховага дома з двухскатнымі дахамі ператварыўся ў адмысловыя птушыныя могілкі.

Рэшткі птушак туляцца на люку, праз які можна падняцца на тэхнічны паверх, а таксама раскіданыя па ўсяму перыметру дома ў неверагоднай колькасці. Усе канструкцыі загаджаны адходамі іхняй жыццядзейнасці.

160407_pigeons02

«Праблема пранікнення галубоў пад дах дома ўзнікла яшчэ дзесяць гадоў таму назад, пасля дажынак, калі над домам узвялі двухскатны дах, — успамінае жыхарка дома Святлана Цярэнцьева. — На верхніх паверхах цяжка было заснуць: не давала спаць галубінае буркаванне. Але некалькі гадоў таму становішча стала зусім катастрафічным. У цёплы перыяд года, з вясны да восені, у нашым пад’ездзе, дзе знаходзіцца выхад праз люк на дах, стаіць невыносны смурод, а з люка на пляцоўкі 5-га і 4-га паверху сыплюцца пер’е, галубіны памёт, нейкія чарвякі».

Яе суседка па пад’ездзе Ганна Заяц падзялілася непрыемнай гісторыяй, якая здарылася ў жніўні 2015 года: «Стаяла страшэнная гарачыня. У Слуцку былі выпадкі, калі адзінокія людзі паміралі ў сваіх кватэрах, і іх смерць адразу была незаўважанай. Суседзі праз некалькі дзён звярталіся ў міліцыю па прычыне непрыемнага паху і разам з міліцыяй знаходзілі памёрлых людзей. А ў нашым пад’ездзе стаяў моцны трупны пах таксама, і жыльцы з 4-га паверху вызвалі міліцыю, каб тая праверыла, у чым справа. Участковы міліцыянт абышоў кватэры і высветліў, што смурод зыходзіць з тэхнічнага паверху. Вызвалі прадстаўнікоў ЖКГ, прыходзіў работнік з вялікім палітыленавым мяшком. Думалі, што ЖКГ выканае нейкія сур’езныя мерапрыемствы і ліквідуе праблему, аднак гэтага не здарылася».

Святлана Цярэнцьева, якая жыве якраз пад «брацкімі могілкамі» галубоў, сцвярджае, што і яна, і суседзі, звярталіся неаднойчы ў ЖЭУ-1 па гэтым пытанні. «І званілі, і пісьмовы зварот я заносіла — скардзіцца маладая жанчына. — Ніякіх захадаў ЖКГ не прымае. Ужо нават парэшткі маленькіх галубянят сведчаць пра тое, што іх ніхто не прыбіраў. А іх жа, здохлых, там сотні».

160407_pigeons03

«Уявіце цяпер, з якім настроем мы жывём, ведаючы, што над нашымі галовамі знаходзяцца могілкі галубоў. І гэта ў той час, калі мы штомесяц плацім за прыбіранне падсобных агульных памяшканняў, іхнія дэзінфекцыі і гэтак далей», — адзначае Цярэнцьева.

Зараз жыхары дома падпісваюць калектыўны зварот да генеральнага дырэктара КУП «Слуцкое ЖКХ» і просяць, каб была створана камісія з адмыслоўцаў, якія б устанавілі прычыну масавай гібелі птушак пад іх дахам і прынялі захады да ліквідацыі праблемы назаўсёды.

Дарэчы, як сцвярджаюць ветэрынарныя дактары, нават жывыя галубы могуць быць распаўсюджвальнікамі розных інфекцый, небяспечных для людзей. А іхнія трупы — тым болей. Да таго ж невядома, ад чаго яны гінуць у такой колькасці пад гэтым дахам.

У гэтай гісторыі шмат пытанняў, таму працяг будзе.

5 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
2015
2015
7 апреля 2016 18:33

Голубиная тема и мне знакома :они буркуюць на даху 5 паверховага будынка а у нас на 2м этаже через вентиляцию слышно.Причем всегда одно и то же.:голубь подкатывает к голубихе на счет интимной близости .Она естественно начинает буркаваць.Между ними происходит диалог,Голубь:-Ну давай я весь горю от страсти!-Голубиха:_Ну какой давай?Вчера только спали!Мыслимое ли это дело каждый день спать?-Голубь:_Ну разве я виноват,что я такой?-Голубиха:-И потом:в твоем возрасте спать уже надо раз в неделю,а то и раз в месяц.-Голубь:— Тоже мне.Да и ты еще не старая.Ну вот представь- ты сегодня мне отказываешь,а завтра меня кошка сожрет.Потом захочешь близости но не будет с кем.Будешь страдать.Думаешь… Подробнее »

☭_СиМ_☭
☭_СиМ_☭
8 апреля 2016 14:25
Ответить на  2015

Уважаемый, а вы что курите? ))) Торкает конкретно, судя по всему ))

2015
2015
7 апреля 2016 18:39

Если бы там жил Рабинович он организовал бы продажу голубиного помета гуано на удобрения.Все дело в наличии пакетов,совков ,за самовывоз скидка.Глядишь и проМблема,как говорил Райкин,сола бы на нет.

ППШ-41
ППШ-41
7 апреля 2016 19:58

Как обычно. Что бы ЖКХ зашевелилось, нужно дать хорошего пинка. Сначала коллективное обращение на имя директора. Потом, если не подействует, повыше. Это нужно было сделать давно. Просто среди жильцов не находилось наиболее инициативного. Каждый варится в своей кастрюле и ждет, когда найдется благодетель, решающий все проблемы. Ваши права нарушаются, так или действуйте или шушукайтесь втихаря на лавочке и терпите. Как-то так.

volf
volf
10 апреля 2016 19:54
Ответить на  ППШ-41

Ну,тут трэба было і самым жыхарам шавяліцца.Затхнуць дзіры,каб галубы не вяліся на гарышчы.З самага пачатку iх з’яулення дзейнічаць пачаць.Так Вы у сваiм меркаванні маеце рацыю.Колькi можна было чакаць?Ад галубоу адна антысанітарыя.Хай жывуць у iншых месцах.У маёй сястры былі на балконе пасяліліся.У Мінску.Дык з іх птушыныя скочкi у кватэру залезлі і на дзяцей нападалі.Прыйлося санстанцыю выклiкаць.Усе чагосьці чакаюць,што ім усё зробяць.А самім аб’яднацца немагчыма?