Людзям творчым — дарога ў «Лабірынт»

0
ЧЫТАЕМ РАЗАМ. Чарговае пасяджэнне «Лабірынта» было прысвечана кнізе Аляксандра Ясько «Больно даже мёртвым», якая распавядае аб зверствах нямецкіх акупантаў на Салігоршчыне ў часы Вялікай Айчыннай вайны. Сам аўтар нарадзіўся 10 ліпеня 1944 года ў лесе каля вёскі Пузічы Салігорскага раёна, якая падчас акупацыі была спалена цалкам. Уладзімір Амяльчэня / Інфа-Кур’ер

Творчаму аб`яднанню «Лабірынт» у сакавіку споўнілася 10 гадоў. З гэтай нагоды 8 красавіка ў 18 гадзін у тэатральнай зале Палаца культуры Салігорска адбудзецца вечарына, прысвечаная юбілею клуба.
Свой творчы шлях «Лабірынт» пачаў 3 сака­віка 2006 года, калі ў цэнтральнай бібліятэцы ўпершыню сабраліся самадзейныя салігорскія паэты і вырашылі стварыць клуб. За гады сваёй дзейнасці колькасць членаў аб`яднання павялі­чылася больш чым удвая і на сённяшні дзень склала 27 чалавек.

Члены «Лабірынта» — гэта людзі розных сацыяльных статусаў і ўзростаў — ад 19 да 94 гадоў. Але ўсіх іх аб`ядноўвае любоў да славеснасці.

Клуб выдае свой часопіс, падтрымлівае сувязь з народным абласным клубам паэтаў і музыкаў «Жывіца». Але асаблівую радасць паэтам даюць рэгулярныя сустрэчы, на якіх яны чытаюць свае вершы, прозу, а потым абмяркоўваюць сакрэты творчасці.

ПАЭТКА. Эра Ставер, былы педагог, зараз — актыўны член клуба «Лабірынт». Фота: Уладзімір Амяльчэня
ПАЭТКА. Эра Ставер, былы педагог, зараз — актыўны член клуба «Лабірынт». Фота: Уладзімір Амяльчэня
Сваю працу аб`яднанне «Лабірынт» будуе ў садружнасці з Салігорскім домам культуры, дзе заўсёды можна сабрацца ў свабоднай зале, правесці чарговае мерапрыемства, запрасіць сяброў на вечар паэзіі. Некаторыя члены аб’яднання на свае вершы пішуць музыку і выступаюць перад публікай у якасці выканаўцаў песень.

Реклама

Як расказала «Кур'еру» Валянціна Папова, кіраўнік аб’яднання, мясцовыя паэты за тры апошнія гады склалі і выпусцілі ў свет шэсць зборнікаў вершаў. «Актыўнае садзейнічанне ў выданні зборнікаў паэзіі самадзейных паэтаў „Лабірынта“ аказвае старшыня Салігорскага Савета дэпутатаў Лідзія Клішэвіч», — адзначыла суразмоўца.

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии