Чарговаму юбілею Слуцкага тэатра прысвячаецца

1
ТВОРЧЫЯ СУСТРЭЧЫ. Калісьці ў слуцкіх артыстаў быў вялікі тэатральны клас, дзе маглі рэпеціраваць амаль 15–20 чалавек. Гэты клас быў адначасова і музеем Слуцкага тэатра імя У. Галубка. Фота з архіва «ІК»

У гэтым годзе адзначаецца шмат юбілейных дат. У нашага старажытнага горада юбілей — 900 гадоў, і 55 гадоў мінула з таго часу, як Слуцкаму тэатру драмы і камедыі імя У. Галубка было прысвоена ганаровае званне «народны».
Калі я наведаў першы раз тэатральны клас, што знаходзіўся на другім паверсе старога Дома культуры, ішла рэпетыцыя спектакля «Старэйшы сын». Рэжысёрам быў Мікалай Мацкевіч, а галоўную ролю выконваў вялікі, апантаны тэатрам, самадзейны артыст Леў Зарубін. У свой час ён нават іграў Леніна. Таксама ў спектаклі былі задзейнічаны Юрый Мату­севіч, Алег Зайцаў, Казімір Заяц.

Пабываўшы тады на генеральнай рэпетыцыі, я захварэў тэатрам. Да сённяшняга дня гэтая «хвароба» не прайшла, нават уся сям`я «заразілася». У некаторых пастаноўках прымалі ўдзел і жонка Тамара, і сын Андрэй, і сястра Наталля…

ТВОРЧЫЯ СУСТРЭЧЫ. Калісьці ў слуцкіх артыстаў быў вялікі тэатральны клас, дзе маглі рэпеціраваць амаль 15–20 чалавек. Гэты клас быў адначасова і музеем Слуцкага тэатра імя У. Галубка. Фота з архіва «ІК»
ТВОРЧЫЯ СУСТРЭЧЫ. Калісьці ў слуцкіх артыстаў быў вялікі тэатральны клас, дзе маглі рэпеціраваць амаль 15−20 чалавек. Гэты клас быў адначасова і музеем Слуцкага тэатра імя У. Галубка. Фота з архіва газеты «Кур'ер»
Калі памятаюць заўзятыя тэатралы Слуцка, у спек­таклі «Запарожцы за Дунаем» прымалі ўдзел амаль 150 чалавек. За гэтую пастаноўку ў 1961 го­дзе тады яшчэ Слуцкі драматычны гурток атрымаў званне «народны тэатр».

Народныя артысты радавалі случчан новымі пастаноўкамі. У зале не хапала месцаў для ўсіх жадаючых. Апошні юбілей адзначылі ў 1996 годзе. А потым? Потым нават пра 50-годдзе тэатра ніхто не ўспомніў. Сёлетні юбілей, мабыць, таксама пройдзе незаўважаным.

Реклама

…За апошнія 15 гадоў змянілася шмат рэжысёраў Слуцкага тэатра. Кожны з іх унёс свой уклад у тэатраль­нае мастацтва горада. Але пасля Мікалая Міцкевіча і Аляксандра Салаўя знакавых і гучных пастановак амаль што і не было.

Напрыканцы 2008 года рэжысёрам стаў акцёр Аляксандр Туміловіч. Ён імкнуўся адрадзіць славу нашага тэатра, і ў яго гэта паціху атрым­лівалася. За няпоўныя пяць гадоў гледачы пабачылі пастаноўкі «Хочаш — вер, хочаш — не вер», «Вяселле», «А зори здесь тихие», «Мудрамер», «Стомлены д`ябал».

Акцёрам здавалася: ну вось тэатр ажыў. Узра­даваліся і заўзятыя тэат­ральныя аматары. Але рана радаваліся.

Апошняя пастаноўка была забаронена мясцовымі ідэолагамі. Нягледзячы на гэта, тэатр за свае сродкі і сродкі спонсараў выехаў на фестываль «Бярэзінская рампа» і яшчэ раз даказаў сваё права на існаванне, заваяваўшы Гран-пры і іншыя прызы і дыпломы фестывалю.

А што на мясцовым узроўні? Ды нічога! Гэта не пераканала. «Не пушчаць!» — і ўсё тут. З-за гэтых ідэалагічных непа­разуменняў звольніўся Аляксандр Туміловіч.

І тэатр зноў занямог. За тры гады — ніводнай пастаноўкі!

Год 2016, чарговы юбілейны год тэатра імя У. Галубка. Калісьці ў слуцкіх артыстаў быў вялікі тэатральны клас, дзе маглі рэпеціраваць амаль 15−20 чалавек. У гэтым класе ўся гісторыя: ад фотаздымкаў розных гадоў да макетаў дэкарацый з пастановак. Зараз тэатру адведзены маленькі пакойчык-бакавушка, у якім можа змясціцца 3−4 чалавекі. А гісторыя ўстановы некуды дзелася, быццам яе і не было…

Як пажартаваў аднойчы адзін з апошніх нашых рэжысёраў, «спектакль — гэта немаўля, якое спачатку трэба вынасіць, затым нарадзіць і выпеставаць, але некаторыя „гінеколагі“ ад культуры і ідэалогіі ніяк не даюць гэтаму дзіцяці нарадзіцца».

Аднак я веру, што пройдзе час і Слуцкі народны тэатр адродзіцца. Не бывае вечных забаронцаў. Вечнымі маюць права быць творчасць і культура, якую, нягледзячы на забароны, нясуць да людзей Слуцкі тэатр драмы і камедыі імя У. Галубка, яго акцёры і рэжысёры.

Хочацца закончыць на вясёлай ноце і павіншаваць усіх слуцкіх артыстаў з юбілеем і Днём тэатра, які адзначаўся 27 сакавіка, пажадаць добрага здароўя, павагі да сябе і новых спектакляў!

1
Комментарии: будем признательны за ваши отзывы.

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.
1 Авторы комментариев
2015 Авторы недавних комментариев
2015
Гость
2015

Артюхов повернулся к актеру одетому гетерой.-Вы кто?-
-Марк Юльевич-, ответила гетера.
-Я не по роли спрашиваю, а по пачпорту?-
-А я по пачпорту и есть Марк Юльевич-ответил актер одетый гетерой.