Знаёмцеся: Жанчына года

1
НА ПАСАДЗЕ. Лідзія Клішэвіч узначальвае Салігорскі Савет дэпутатаў ужо 13 гадоў. Уладзімір Амяльчэня / Інфа-Кур’ер
НА ПАСАДЗЕ. Лідзія Клішэвіч узначальвае Салігорскі Савет дэпутатаў ужо 13 гадоў. Уладзімір Амяльчэня / Інфа-Кур’ер

Па выніках VIII рэспуб­ліканскага конкурсу ганаровае званне «Жанчына года-2015» прысвоена 35 жанчынам Беларусі ў пяці намінацыях. Сярод узнагароджаных Лідзія Клішэвіч, старшыня Салігорскага раённага Савета дэпутатаў.

Узнагароджанне адбылося ў Мінску 26 сакавіка.

Салігарчанка стала пераможцай конкурсу ў намінацыі «За лідэрства і паспяховае кіраўніцтва».

Реклама

Лідзія Клішэвіч нара-дзілася ў вёсцы Дубеі Салігорскага раёна. Школу скончыла ў вёсцы Краснадворцы. Пасля была вучоба ў Гомельскім кааператыўным інсты­туце, Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце РБ. З 2003 года — старшыня Салігорскага раённага Савета дэпутатаў.

За гады знаходжання Лідзіі Клішэвіч на пасадзе старшыні раённага Савета дэпутатаў, па меркаванні жыхароў раёна, шмат зробле­на для навядзення парадку ў Салігорску і раёне, для паляпшэння жыцця салігарчан. У пералік можна аднесці і пабудаваны парк «Чатырох стыхій», і рэканструяваную вуліцу Леніна, і цэнтральную плошчу, якая стала гонарам горада, і рамонт помнікаў загінуўшым у Вялікай Айчыннай вайне, і навядзенне парадку на вясковых могілках.

Па ініцыятыве дэпутатаў раённага Савета нямала зроблена і для жанчын раёна. Напрыклад, той жа капітальны рамонт жаночай кансультацыі. Зараз вядзецца капітальны рамонт радзільнага дома.

Ва ўсіх гэтых выніках ёсць і непасрэдныя нама­ганні Лідзіі Клішэвіч.

«Я шчыра ўдзячна ўсім кіраўнікам раённых устаноў і дырэктарам прадпрыемстваў розных форм уласнасці, жыхарам горада і раёна, — сказала ў размове з карэспандэнтам „Кур'ера“ Лідзія Клішэвіч. — Удзячна Салігорскай раённай арганізацыі „Беларускі саюз жанчын“, якая прадставіла мяне на конкурс. Мне застаецца толькі працаваць».

1 Комментарий
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Александр
Александр
2 апреля 2016 00:09

Очень приятно — мужчина Слуцка.