Вярнуць каханне

1
Малюнак: Вера Шут

Ульяна Пятроўна рыхтавала на кухні вячэру, як нечакана забрынчаў тэлефон. Яна паменшыла полымя газавай гарэлкі, пайшла да тэлефона. На экране высвяціўся нумар сяброўкі. Гаспадыня крыху павагалася, браць ці не браць слухаўку. Яна ведала, што сяброўка будзе скардзіцца на сваё няўдалае каханне.
Жыццё прайшло, праз дзень стукне восьмы дзясятак, а сяброўка не можа ўтаймавацца, усякі раз папракне Ульяну: «Табе вось добра, вы ўдваіх». І паўторыць не адзін раз вы­ка­заныя свае скаргі на лёс. У маладосці яны абедзве жылі без бацькоў, разам вучыліся ў вясковай школе, а скончыўшы ся­мі­годку, паступілі ў Слуц­кае педвучылішча. Ад вёскі да Слуцка было вёрст дваццаць, таму па чарзе хадзілі з горада да роднай хаты па бульбачку.

Малюнак: Вера Шут
Малюнак: Вера Шут
Ульяна рашуча падняла слухаўку. «Няма часу раз­маў­ляць, хут­ка муж з’я­віц­ца, — ска­зала яна сяб­роў­цы. — Лепш прыходзь на вячэру».

Увіхаючыся ля тале­рак, Уль­я­на, як быц­цам у кіно, ус­па­мі­нала маладосць, сту­дэн­цкае жыццё ў слуц­кім ін­тэр­наце. Да сяб­роў­кі за­ля­цаў­ся сту­дэнт са ста­рэй­ша­га курса. Але ча­мусь­ці яна гань­біла яго, што ён сын калгасніка. І не­чакана пачала сустракацца з другім хлопцам. Нешта не зладзілася і з ім. На апошнім курсе паз­наё­мі­лася з маладым лей­тэ­нантам. Многія дзяўчаты зайздросцілі ёй. Калі да атрымання атэстата зас­та­ліся лічаныя дні, лейтэнант прапанаваў сяб­роў­цы распісацца, паехаць з ім на новае месца службы — на Далёкі Усход. Адны казалі, што гэта яе вялікае шчасце, другія, наадварот, што жыць яна там будзе ў тайзе, у глухамані. І прападзе маладосць ні за што ні пра што. У выніку яна адказала лейтэнанту. Той ажаніўся з дзяўчынай з суседняга пакоя і павёз яе з сабою.

Лёс у кожнай з іх быў свой. Хутка большасць дзяўчат раз’ехаліся на працу па Беларусі. З многімі Ульяна Пятроўна так больш і не сустрэлася. Сама яна таксама пабачыла свет: пацягнулася за мужам у Сібір, на цаліну. А калі лёс вярнуў іх на радзіму, сустрэлася з сяброўкай. У абедзвюх дарослыя дзеці, у іх свае сем'і ў іншых гарадах. Ульяна Пятроўна жыве з мужам, а яе сяброўка — адна. Усё ж яна выйшла замуж, на­ра­дзі­ла дваіх дзяцей, а муж па­кінуў і пайшоў да другой.

Реклама

Праз пэўны час у горад вярнуўся той самы лейтэнант, якому сяброўка адказала яшчэ студэнткай. Ён быў ужо палкоўнікам, на пенсіі. Кажуць, што мае заслугі перад Радзімай за вайну на востраве Даманскі. А яшчэ пазней заехаў у горад сын калгасніка. Пасля педагагічнага вучылішча ён скончыў у Маскве Ін­сты­тут міжнародных ад­носін і стаў дыпламатам. Усё жыццё працаваў у краі­нах Паў­днё­вай Аме­рыкі. Заехаў праведаць сяброўку. Запрашаў да сябе ў госці ў Маскву.

Званок дамафона абар­ваў думкі і ўс­па­міны Уль­я­ны Пят­роў­ны. Пай­шла сустракаць сяб­роў­ку. Калі тая выйшла з кабіны ліфта, усмешка была на ўвесь твар: «Чую, як смачна пахне. Нядаўна глядзела перадачу, як смачна карміць мужа». Ульяна Пятроўна яе перабіла: «Трэба не перадачы глядзець, а смачна карміць мужа».

Сяброўка даела суп «Кры­шэнікі з грыбамі», адклала лыжку, падняла твар да Ульяны. «Твой муж добра знаёмы з маім лейтэнантам. Хачу папрасіць яго, каб перадаў запрашэнне зайсці да мяне ў госці. Хочацца вярнуць каханне», — прамовіла яна з запалам.

Ульяна Пятроўна здзіў­ле­на паглядзела на сяб­роў­ку.

1 Комментарий
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
2015
2015
28 марта 2016 02:07

У гэтай дзийнай гисторыи ёсць галоунае-мысль об тым што «трэба не перадачы глядзець, а смачна кармиць мужа»