Са святам, каталікі

Астатнія дні Вялікага посту набліжаюць нас да самага вялікага хрысціянскага свята — Пасхі, Уваскрасення Езуса Хрыста. Неўзабаве трыумфальна прагучыць радаснае «Алелуя!», якое ўзгадае нам аб тым, што смерць пераможана і Валадарства Нябеснае адкрыта.

Уваскрослы Хрыстос — гэта пачатак і абяцанне ўваскрасення ўсіх лю­дзей. Таямніца Збаўлення, здзейсненая Езусом Хрыстом, ахоплівае ўвесь сусвет і датычыць кожнага чалавека.

Патрэбны толькі наш адказ, давярэнне сябе Таму, хто аддаў за нас сваё жыццё.

Реклама

З нагоды гэтага вялікага свята жадаю ўсім жыхарам горада і раёна глыбокага перажывання таямніцы нашага адкуплення, радасці сустрэчы з Уваскросшым Панам і надзеі на вечную радасць у Божым Валадарстве!

Жадаю благаслаўлёных і радасных святаў!

160324_pasha

Запрашаем на Святую Імшу:

  • 24.03 — Вялікі чацвер — 18.00
  • 25.03 — Вялікая пятніца — 18.00
  • 26.03 — Вялікая субота — 20.00
  • 27.03 — Вялікдзень — 6.00 і 15.00

Асвячэнне велікодных страў

  • у 8.00, 13.00, 15.00 і пасля Св. Імшы — у 20.00

Настаяцель касцёла св. Антонія айцец Алексій Рамановіч

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии