Салігорскі мастак прапанаваў ілюстрацыі да аповесці Караткевіча

1

Падчас раённага конкурсу «Новыя імёны Беларусі-2016», які праходзіў у студзені сярод працоўных калектываў Салігоршчыны, на суд журы было пададзена 97 мастацкіх работ ад 23 аўтараў.
Гэта вышыўкі, бацік, скрапбукінг, малюнкі, фатаграфіі і шмат іншага. Сярод усіх асаблівую ўвагу журы прыцягнулі графічныя малюнкі Анд­рэя Маісеенкі.

Свае малюнкі мастак прапанаваў для ілюстравання аповесці Уладзіміра Караткевіча «Дзікае паляванне караля Стаха».

160317_karatkevich01
ПОГЛЯД МАСТАКА. «Дзікае паляванне караля Стаха» ў прадстаўленні салігарчаніна Андрэя Маісеенкі.
Пры сустрэчы з карэс­пандэнтам газеты «Кур'ер» Анд­рэй распавёў: «Кнігі Караткевіча мала ілюстра­ваны мастакамі. Гэта несправядліва, бо ён першы беларускі пісьменнік, які распрацаваў асновы гістарычнага рамана ў Беларусі. Караткевічу ў лістападзе мінулага года споўнілася б 85 гадоў. Гэта юбілейная дата натхніла мяне на выбар тэматычных работ для конкурсу».

На раённым конкурсе графічныя малюнкі Анд­рэя Маісеенкі атрымалі высокую адзнаку і пераданы на закрыты абласны конкурс, які зараз праходзіць у Мінску (з 1 лютага па 31 сакавіка).

Реклама

Сам аўтар узнагароджаны дыпломам Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

160317_karatkevich02

160317_karatkevich03

Даведка «Кур'ера»

160317_maiseenka

Андрэй Маісеенка нарадзіўся ў Смілавічах Магілёўскай вобласці. Пасля школы скончыў Магілёўскі дзяржаўны каледж культуры, аддзяленне «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва».

Маляваць пачаў з трэцяга класа. Двойчы быў стыпендыятам фонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі, пераможца першага рэспубліканскага творчага конкурсу сярод сярэдніх і вышэйшых спецыяльных навучальных устаноў мастацкага накірунку.

Графічныя малюнкі Андрэя прадстаўляліся ў калекцыйным зборніку амбасады Беларусі ў Лондане, выстаўляліся ў Дрэздэне і Хагене. У мінулым годзе маскоўскае выдавецтва выдала кнігу «Планета № 3 Біс» пісьменніка Аляксандра Каца з Ізраіля з малюнкамі салігарчаніна.

Зараз Андрэй Маісеенка працуе ў інфармацыйным вылічальным цэнтры будаўнічага трэста № 3 і рыхтуе ілюстрацыі да зборніка казак Аляксандра Каца, які хутка выйдзе ў маскоўскім выдавецтве.

1 Комментарий
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
2015
2015
24 марта 2016 23:39

Вельми цикавыя малюнки. Читать на бел мове прозу не люблю. Только стихиБбеларусы могут сочинить что нить этакое:"Нибыта недзе далека гучыць дудачка и ты зачараваны яе музыкай идеш, идеш и прыходзиш у восень"Стихи часто покупаю. Караткевича не читал и не тянет почему-то.Что то я наелся апельсинов и живот тянет.