Сабака ў кватэры — сябра ці вораг

7

Нават пытанне так ставіць нельга. Усім вядома, няраз казана, практыкай даказана: сабака — сябра чалавека, толькі сябра. Лічыць патрэбным паразважаць над пытаннем.

Валер Санько, пісьменнік, журналіст, краязнавец і наш зямляк, прачытаўшы ў мінулым нумары «Кур'ера» (ад 28 студзеня) артыкул «Бродячие животные: усыпить нельзя оставить», падзяліўся сваімі меркаваннямі наконт узнятай тэмы.
Валер Санько, пісьменнік, журналіст, краязнавец і наш зямляк, прачытаўшы ў мінулым нумары «Кур'ера» (ад 28 студзеня) артыкул «Бродячие животные: усыпить нельзя оставить», падзяліўся сваімі меркаваннямі наконт узнятай тэмы. У тэксце захаваны асаблівасці стылю аўтара
Сабака патрэбны хлебаробу побліз хаты, дачніку, ахоўніку, паляўнічаму, воіну, міліцыянеру, даследчыку. Карысны леснікам, таможнікам.

Сабраў прыкметы док­тар у старых людзей за дзесяцігоддзі паездкаў па Беларусі, у хворых, у бальніцах, вывудзіў з архіваў, старабытнай літаратуры, вытанцаваў у вешчуноў, шаптуноў.

Дзейнічаюць прыкметы напрамую і не напрамую, хутка і паволі. На ўтрымальніка жывёлы ў кватэры, нашчадкаў.

Реклама

Усю шматграннасць довадаў за і супраць зводзіць да трывіяльнага — козыраў, бытавых і грамадскіх, язычніцкіх і рэлігійных.

Сабаку трымаю, бо:

  • Люблю прыроду, яе яркую істоту — сабаку. Ён ахоўвае мяне, сям`ю.
  • Дае грошы (прадаю шчанят, злучваю за грошы).
  • Супакойваюся поруч сабакі ад грызні з сямейнікамі, гарадской таўканечы, папрокаў саслужыўцаў і знаёмцаў.
  • Аздараўліваюся ў час выгулаў сабакі, размоў з сабакам.
  • Дзеці з сабакам таўкуцца, меней бузацёраць, меней улазяць у шкоды, не гойсаюць у благіх кампашках.
  • Разбівае адзіноту ў састарэлых, адзінокіх.
АСАБІСТАЯ ДУМКА. Аўтар пісьма лічыць, што сабакам і кошкам не месца ў кватэрах. Людзям лепш надзяляць больш увагі сваім дзецям і родзічам, чым жывёлам. Фота: Алесь Дастанка
АСАБІСТАЯ ДУМКА. Аўтар пісьма лічыць, што сабакам і кошкам не месца ў кватэрах. Людзям лепш надзяляць больш увагі сваім дзецям і родзічам, чым жывёлам. Фота: Алесь Дастанка
Утрымвальнікі замаўкаюць, калі чуюць козыры супраць:

Твой сабака ахоўвае цябе і сям`ю, а людзей на вуліцы, суседзяў на паверсе і ў пад`ездзе абгаўквае, пужае. Не дае ім адпачываць, думаць, чытаць. Пры кожным замку для сабак былі, ёсць псярні. У вясковым дворышчы для сабакі — будан ускрай хаты, будка, вальер. Фіны і угры, ненцы, чукчы, эскімосы без сабакі не ўяўляюць існавання, аднак не трымаюць сабаку ў адной юрце з сабою.

Любасць да прыроды нельга зводзіць да вузкага промня. Траву, лес, ваду, паветра ты не чуеш з-за сабакі. Болей таго, сабакам абга­джваеш. Прыбіральшчыцы праклінаюць не сабак — іхніх гаспадароў.

Дзіцё пераступіць цераз сабачыныя фекаліі — 2−3 дні нэндзіцца, нервуецца, дарослы — дзень месца не знаходзіць, з усімі псіхуе, сексуальна слабее. Жанчына пераступіць — на ўсіх сабакам агрызаецца, усе для яе дрэнныя.

За абмочаныя лесвіцы, абгнюшаныя травы, пясочніцы і газоны, абга­джаныя сабаччом сцежкі і двары, вымазаную ў нечыстоты дзятву, гаўканне сабак у кватэрах, вонь у калідорах, раскіданую сабачыную поўсць — за ўсё гэта людзі ўладальнікам сабак кажуць мінусавыя словы. Зламоўі, нават праклёны неабвержна падаюць на сабачніка, яго крэўных.

«Сабака — сапраўдны член нашай сям`і» заяўляюць дзясяткі ўладальнікаў(цаў). Неасветныя настойваюць: сабака ў іх — раўнапраўны ў сям`і, паўнапраўна месціцца ў кватэры. Мужу шкарпэткі і насоўкі жонка рэдка мые, яшчэ ра­дзей гузік прышые, а на чацвёраногага раздуру час знаходзіць. Шые сабачыны гарсэцік, каптанік, папону, налапнік. Хто даражэй, каму часу шкадуе, лепей не пытаць. Жонцы муж не паспагадае — паліцу не прыб`е, у краму не сходзіць, посцілкі і палавікі не выб`е, на сабаку час ёсць.

[also url="http://kurjer.info/2016/02/21/stray-animals-2/" align="left" inlet="В тему"]Почему в Слуцке существует проблема безнадзорных животных, решаема ли она и какова цена вопроса.[/also]

З працы чалавек прыйшоў рассердаваны, дзеліцца навінамі не з жонкаю, лашчыць не жонку — сабаку. Падточваецца лад сям`і. Абараняючы сабаку, які пагрыз рэчы і мэблю, абгрыз і абмачыў тапкі і шпалеры, шмат мужыкоў зло на жонках зрываюць, жонкі на дзецях. Замест міру і суладдзя, дома-крэпасці чалавек атрымлівае раздрай, падазронасць і калатнечу, павышаны ціск крыві, боль галавы.

У сабакі растуць кіпці і зубы, мусіць іх тачыць на мэблі ў хаце і кватэры. Калі дзіця абалье ці замажа верх мэблі, яго дружна бэсцяць, караюць. Сабаку даруюць, мусяць. А хто даражэй.
На асвечванне дзяцей граматаю і прывуку да спецыяльнасці гаспадар часу не мае, а праклятага выжляка выводзіць на прагулкі. Неразумнаму дае перавагу перад разумным.

Сабачынае віскоцце і гаўканне, кошкавае мяўканне не музыка, не павінна іх нудоцце і скавыт засціць быт суседзяў, перасільваць вышнія гукі прыроды. А шкадобнікі і ўяўныя абаронцы прыроды жывыя каналы існавання людзей перакрываюць, абмяжоўваюць.Падаруй яблык ці рыбіну, макароны ці булку суседцы медычцы або вучыцельцы, дзятве альбо старым, перадай ім пятую частку выдаткаў на праклятага выжлу — заслужыш прызнанне суседа, найшчырае слова падзякі. Кепска самому пазбаўляцца добрага ўчынку.

Некаторыя патрабуюць ад дзяржавы ўтрымання хворых і кінутых сабак па еўрапейскіх нарматывах, утылізацыі па еўрапейскіх нарматывах. Не кемяць абмежаванцы: у закардонні сабака жыве, як правіла, у заможнага ці бяздзетнага. Там гаспадар (ыня) можа выдаткоўвацца, у яго болей нічога жывога няма, не хоча адзіноціцца. Напішыце ў аб`яве, што прадаяце шчанят хлопчыкаў (мальчиков), дзяўчатак (девочек) у тых краінах — вялікі штраф стане істотнаю зарубкаю для атупелай памяці ўладальніка. Ёсць назва — сука, сучка, кабель, — іх ніхто не адмяняў. Уладальніку сабакі такую аб`яву даваць мулка, непрыгожа.

Хто даражэй — конь, свіння, карова ці сабака? Нелагічнае параўнанне. Дык чаму бярэш не каня, свінчо з хлява ў кватэру, а выжлу?

Назавіце раённы горад ці абласны, у якім раз на пяць гадоў праводзяцца выстаўкі кароў, свіней, коней. Не чытаў пра такое. А выстаўкі, конкурсы сабак і кошак праводзяцца часта, у асобных не адзін раз на год. Каму і чаму грамадства аддае перавагу? Усе аслеплі?

Дзікунства, асобныя жальботнікі помнікі сабачкам ставяць.

…Уладальнікі сабак, кошак, як правіла, доб­рыя, чуллівыя людзі. Шкадуюць жывое. Дык шкадуйце найперш шматдзетныя сем`і, адзінокіх пенсіянераў, інвалідаў, затурканую настаўніцу і медычку, выхавацельку і прыбіральшчыцу, шкадуйце жывое не на шкоду самім сабе, людзям, грамадству.

Бог судзіць не па жаданнях, словах, імкненнях — справах. Хутка і неадхільна Ён вучыць асобнага чалавека і грамадства ў цэлым разумець, дзе сабака — сябра, дзе — вораг.

7 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Витамин
Витамин
16 марта 2016 08:25

Мне очень интересно Валер Санько чей-то близкий родственник? друг? или он редактору платит немалые деньги за публикацию? уже второй раз сталкиваюсь на ваших страницах с этим автором и кроме как смеха и жалости к этому человеку его рассуждения у меня ни чего другого не вызывают! это как надо быть обиженным всеми — женщинами, собаками, котами, жизнью что бы писать такой бред!!! И я так понимаю главный редактор поддерживает этот бред раз разрешает печатать на своих страницах!!! Господин главный редактор лично в моем лице Ваше издание окончательно потеряло подписчика!!!

Генадзь
Генадзь
16 марта 2016 13:23
Ответить на  Витамин

Мои стихи и сказки печатали на страницах Куръера бесплатно. Вера Шут еще и правила мои грамматические ошибки. Тоже бесплатно. Ну не знаю, может теперь Куръер начал брать деньги за публикации, надо снова попробовать:)
Да, печатался и в ЛіМе, если что. Но там даже мне платили. Ну как платили — в кабаке даже хорошо не погуляешь:)

ППШ-41
ППШ-41
17 марта 2016 18:52
Ответить на  Витамин

Здаецца мне, што яго сабака суседскі ў дзяцінстве пакусаў.
Бред, не бред. Здоров он или болен. Но это его мнение имеет право на существование. Даже ради того, что бы знать, что есть такие люди. Почему бы и не разместить в газете подобное рассуждение. А соглашаться или нет, это уже право читателя. А угрожать своим уходом, это как-то по-детски: «Вот уйду, потом будете локти кусать». Нет, не будут. Витанином больше, витамином меньше.)))
У самого недавно любимец появился, так что это про меня)) Хотя и соседи рады помять при встрече и окружающие не бурчат… пока))) А домашние так вообще на седьмом небе. Ну медсестричку или училку молодую тоже можно было завести, но, думаю, что жена не одобрит))) А автора… ну просто жаль… так немножко.

2015
2015
17 марта 2016 20:54

«Шкадуйце перш наперш шматдзетныя семьи, инвалидай итд"Им что еду пригодную для собак и котов Отдавать?.Как будто учителя, медсестрыи многодетные настолько несчастные что им помогать нужно

Мама Киндера
Мама Киндера
18 марта 2016 00:58

У меня у самой есть домашний питомец. Плюс подкармливаю двух соседских собак-сирот. У одного пса хозяин — алкаш, а второго сиротинушку бабуля, отошедшая в мир иной покинула. Но я по большей части соглашусь с мнением автора. Потому как иной раз «любовь» к питомцу переходить все мыслимые границы.Реальные истории моей жизни.Район спорт. площадки на ул. Зелёная превратился в массовую площадку для выгула собак.Делаем снеговика… — Мама, что это на рукавичке? А что на рукавичке, многоуважаемые любители собачек? Только одна женщина с забавной маленькой толстенькой собачкой гуляет с пакетиком для нужд. Снеговика делать перехотелось, это самое на рукавичке и у меня оказалось.Сижу на лавочке… Женщина запускает здоровенную псину в «клетку"(площадка для спорт. игр). Я высказываю своё несогласие, в ответ мне возмущённо доказывают, что площадка не моя, а государственная.Гуляем в районе «комплекса».… Подробнее »

☭_СиМ_☭
☭_СиМ_☭
18 марта 2016 10:39
Ответить на  Мама Киндера

Вот, а автор вам предлагет гладить не кота, а друг друга 😉 А кота наверное, судя по его настрою, утилизировать или, как в том мультике, для опытов отдать. Хотя над им самим возможно психологи заинтересовались бы)).
А по поводу стразиков, так это старая песня про богатых, которые «с жиру бесятся», их шикарные яхты, золотые унитазы и обездоленных, которым можно и нужно помочь, это вопрос совести, так что собаки и прочие животины тут толком и ни причем. По поводу выгула на детских и подобных площадок согласен, наглеют собачники (но не все))). Но другой вопрос: а у нас хоть одна площадка для выгула есть? Хотя налоги требуют регулярно.

ingenegr
ingenegr
18 марта 2016 08:35

Смысл статьи понятен. Собака должна выполнять функциональную роль в жизни человека. Собака не игрушка. Но основную массу собак, которых жители держат в квартире, собаками назвать стыдно.))) Так, лаюшие коты и крыски.)))