Усё лепшае — для кароў, а калі ўжо будуць думаць пра людзей

Ужо два гады жыхары вёскі Цалевічы Слуцкага раёна змагаюцца супраць засмечвання нечыстотамі і руху вялікагабарытнай сельскагаспадарчай тэхнікі, якая вывозіць гной, сенаж з малочна-таварнага комплексу па вуліцы Працоўнай.

Вёска Цалевічы месціцца ў 14 кіламетрах на паўдневы захад ад Слуцка. Дабротныя вясковыя дамы, заасфальтаваная вуліца сведчаць аб тым, што гэтае сяло яшчэ жывое. Вёска ўваходзіць у СПК «Вітка-Агра».

Адразу за вёскай з левага боку ад дарогі, якая вядзе да аграгарадка Танежыцы, узвышаецца, ззяючы свежымі фарбамі, дабротны сучасны жывёлаводчы комплекс на 720 кароў, уведзены ў строй у 2014 годзе.

Реклама

Вуліца Працоўная сустрэла нас церпкім водарам гною, які абрамляе шэра-зялёнымі палосамі заасфальтаваную дарогу з абодвух бакоў. Зялёная зона з боку вузкай дарогі парэзана коламі трактароў, бачна, што ім тут цяжка размінацца.

Фота: Зінаіда Цімошак
Фота: Зінаіда Цімошак
Сяляне, якія жывуць на вуліцы Працоўнай, лічаць, што будаўніцтва комплексу ператварыла іхняе жыццё ў суцэльныя пакуты:

— Не жывём, а пакутуем, — скардзіцца пенсіянер Аляксандр Юркевіч. — Што нас чакае — зразумелі яшчэ падчас будаўніцтва ў 2013 годзе: вялікагрузныя машыны з бетонам, пяском, канструкцыямі бегалі тут зранку да вечара і дурылі галаву. Думалі, што жыццё наладзіцца пасля заканчэння будаўніцтва — ды дзе там! На змену будаўнічай тэхніцы прыйшлі 20-тонныя калгасныя трактары.

160312_tsalevichy02

— Справа ў тым, што вуліца Працоўная стала асноўнай транспартнай артэрыяй, якая злучае комплекс і сілосныя ямы з палямі і іншымі гаспадаркамі «Агра-Вітка». Жыхары вёскі звярталіся ў Слуцкі райвыканкам яшчэ да будаўніцтва комплексу, прасілі, каб для асноўнай сельскагаспадарчай тэхнікі прадугледзелі іншую дарогу ў абход іхняй вуліцы. Да таго ж непадалёку ад цэнтральнай дарогі Слуцк — Танежыцы знаходзяцца яшчэ некалькі ферм. Калі злучыць комплекс з імі па прамой, не патрэбна б было рабіць вялікі круг з заездам на вуліцу Працоўную.

160312_tsalevichy07

У звароце да Лукашэнкі вяскоўцы нават прыводзілі аргументы, што будаўніцтва прамой дарогі ад комплексу і сенажных ямін да трасы Селішча-Танежыцы даўжынёй у 400−500 метраў у далейшым дазволіла б менш траціць грошай на салярку і бензін і было б ідэальным рашэннем праблемнай сітуацыі.

Аднак, як вынікае з дакументаў перапіскі, дырэктар «Вітка-Агра» Д. Чырэц і іншыя кіраўнікі раённага і абласнога маштабу сцвярджаюць, што праектна-сметная дакументацыя прайшла экспертызу і ўсё добра.

160312_tsalevichy05

— У выніку іхняга праекту «дарога жыцця» для кароў ператварылася ў дарогу пакут для людзей, — распавядае далей пажылы мужчына. — Прачынаемся, як каровы, у 4 гадзіны разам з гулам магутнага трактара, які вязе на ферму корм. Пасля ідуць малакавозы, затым чарга даходзіць да магутных трактароў з сенажом, гноем і саломай. Падчас нарыхтоўкі кармоў, закладвання сенажных ямін на вуліцы стаіць неймаверны грукат. Вуліца прапахла гноем і сенажом. Летам вокны не адчыняем. На вуліцу выходзім толькі ў рэзінавых ботах, якія лягчэй адмыць ад гною. Летам з гораду прызджаюць унукі — баімся выпусціць на вуліцу. Не вуліца, а падраздзяленне фермы.

160312_tsalevichy04

Калі ідуць дажджы, нечыстоты змываюцца з дарогі і ляцяць у двары, да калодзежаў. Бывае, як пасярэдзіне вуліцы нападае гною, дык прысылаюць трактар з мяцёлкай. Ён лятае па вуліцы ды разганяе гной да нашых платоў, калодзежаў, пад ногі.

Калектыўных зваротаў вяскоўцы напісалі шмат — усё без толку. 3 сакавіка 2016 года Аляксандр Іванавіч пабываў на індывідуальным прыёме ў старшыні Мінскага аблвыканкама Сямёна Шапіры — без вынікаў.

— Яны думаюць толькі пра кароў. І калі ўжо чыноўнікі пачнуць разумець, што нешта трэба рабіць і для людзей? — задае рытарычнае пытанне Аляксандр Юркевіч. Пытанне, на якое няма адказу.

Калі я, скончыўшы размову з вяскоўцамі, села ў салон аўтамабіля, кіроўца незадоволена зачмыхаў носам. Прыйшлося вылезці і памыць боты.

160312_tsalevichy08

160312_tsalevichy03

160312_tsalevichy06

160312_tsalevichy09

160312_tsalevichy10

160312_tsalevichy11

10 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Александр
Александр
12 марта 2016 23:22

Вот интересно, те кто возит, живут там же?

ППШ-41
ППШ-41
13 марта 2016 10:36

Улада аб жыхарах клапоціцца: дармавое угнаенне на дарозе, збірай і ў агарод, а яна скардзяцца.))

Генадзь
Генадзь
13 марта 2016 13:25

Вообще то в советское время тяжелая сельхозтехника должна была объезжать населенные пункты, для этого специально окружные дороги делались за околицей. А сейчас я видел комбайн на улице Ленина в Слуцке.

ППШ-41
ППШ-41
13 марта 2016 15:23
Ответить на  Генадзь

Отсюда вывод: Слуцк и есть за околицей большой деревни с бригадиром. Скоро и набережную под посевы пустят.))

Мажная кабета
Мажная кабета
13 марта 2016 20:21

Адразу відно: гараджане матэрыял і пісалі, і абмяркоўвалі. І ў савецкія часы, і пасля іх, і зараз у вёсцы займаліся і займаюцца сельскай гаспадаркай, як бы гэта каго не здзіўляла. Ездзіла тэхніка па сяле, ездзіць зараз, і што? Нейкая цётка недасведчаная думае, што па вёсцы лімузіны катаюцца адныя. А як малако з мясам з’яўляюцца, цікавіліся? Чым даўжэй аб’езд, тым даражэй прадукцыя. Вой не спадабаецца гэта балконшчыкам, што на гэтых сайтах сядзяць! Калі такія разумныя, гэць у сяло — працуйце правільна і ездзіце па аб’язных дарогах. А мы паглядзім, парады дадзім.

Генадзь
Генадзь
14 марта 2016 14:02
Ответить на  Мажная кабета

Я жыву у вёсцы. Адзіны дастатак сям'і - тое, што вырасцілі на свае зямлі і прадалі. Вырас у вёсцы. У 9−10класах навучалі спецыяльнасьці трактарыст-механізатар шырокага профілю. Настаўнік быў цудоўны, ставіўся да свае справы так, быццам мы ўсе абавязкова павінны стаць, таму даваў нам усё інфармацыю, якую лічыў неабходнай, у тым ліку і аб тым, што нельга сельгазтэхніцы рухацца па населеных пунктах, акрамя тых выпадкаў, калі аб’яздной дарогі няма. А зараз, Мажная кабета, пацікаўцеся, якую нагрузку на вось вытрымліваюць дарогі мясцовага значэння, асабліва калі пасля зімы падсыпка ада асфальтам «пайшло», а сельгазтэніка мае нагрузку на вось 10 т.. Вось і лічыце кошт мяса і малака. А яшчэ палічыце, колькі будзе каштаваць мяса і малако, калі на яго… Подробнее »

ППШ-41
ППШ-41
14 марта 2016 23:53
Ответить на  Генадзь

Что интересно, околичные дороги во многих деревнях позаростали давно. Нынче техника любит хорошие дороги разбивать.

Александр
Александр
13 марта 2016 23:32

Сегодня обалдел: дорога на Ячево не навозом, а зерном усыпана у поворота на Козловичи. Никто не пишет, не пахнет.

☭_СиМ_☭
☭_СиМ_☭
14 марта 2016 09:01
Ответить на  Александр

Цішэй, цішэй — збірай хутчэй))

2015
2015
21 марта 2016 23:25

«и пошла писать губерния2