Любіў камдыў смятанку

2

Аднойчы ў лазні я падслухаў гэтую гісторыю. Размова ішла паміж двума пажылымі мужчынамі і тычылася жыцця легендарнага маршала Жукава, які некаторы час служыў у нас, у горадзе Слуцку.
Перад вайной Георгій Канстанцінавіч быў камандзірам кавалерыйскай дывізіі, якая зна­хо­дзі­лася ў Канюхах. Зараз там знаходзіцца Грозаўскі дзі­цячы дом-інтэрнат.

Сам Жукаў з сям’ёй жыў на вуліцы Тал­сто­га па дарозе ў вёс­ку Ячава. Нейкім чынам была дамова з адным жы­ха­ром гэтай вёскі аб дас­таў­цы малака, смятаны, тварагу, яек і іншай сель­ска­гаспадарчай пра­дук­цыі. Як, хто і калі да­маў­ляўся аб дастаўцы — невядома, але прозвішча сялян захавалася. Гэта былі гаспадары-сяляне з Ячава, сям’я Клека, толькі вось імён не запомніў, сказаў адзін з суразмоўцаў. Мабыць, спадабалася прадукцыя селяніна, бо кожны раз, адыходзячы на працу, камдыў выпіваў кубак сырадою. Пасля Слуцка быў Мінск, затым Халхін-Гол, Вялікая Айчынная.

ПАМЯЦЬ. У гэтым доме па вуліцы Талстога ў час сваёй службы ў Слуцку жыў Георгій Жукаў з сям'ёй. Сюды, мабыць, яму і прыносілі малочныя прысмакі з вёскі Ячава. Фота з сайта nasledie-sluck.by
ПАМЯЦЬ. У гэтым доме па вуліцы Талстога ў час сваёй службы ў Слуцку жыў Георгій Жукаў з сям’ёй. Сюды, мабыць, яму і прыносілі малочныя прысмакі
з вёскі Ячава. Фота з сайта nasledie-sluck.by
Падчас вайны Клека стаў партызанам, а ка­лі ў Слуцк увайш­лі нашы вайскоўцы, уступіў у рады Чырвонай Арміі. І трапіў партызан у сапёрную роту. З баямі дайшлі да Польшчы, шмат давялося салдату, нашаму земляку, навесці мастоў, перапраў і іншых інжынерных пабудоў.

Аднойчы, наводзячы пераправу на Вісле — рака, што знаходзіцца ў Польшчы, — Клека, цяпер ужо малодшы сяржант, ка­мандзір сапёрнага аддзялення, узнагароджаны медалём за баявыя заслугі, зноў сустрэўся з Жукавым, цяпер ужо маршалам.

Реклама

У кінастужцы, калі маршал з’яўляецца недзе на перадавой, яго паказваюць пры ўсіх рэгаліях, з ордэнамі і зоркамі Героя, у маршальскай вопратцы. А на гэты раз ён з’явіўся на пераправе ў суправаджэнні афіцэраў у простым салдацкім шы­нелі, у касцы на галаве, мабыць, з-за таго, што на перадавой шнырылі варожыя снайперы.

Кажуць, што Жу­каў быў вельмі жор­сткім да не­ра­дзі­вых, але да салдат ад­но­сіў­ся з любоўю.

Падышоўшы да пера­пра­вы, ён павітаўся з сал­да­та­мі і раптам працягнуў руку да аднаго з іх. «Ну, здароў, сяржант, я цябе ведаю. Ты з вёскі Ячава, што каля Слуцка. А ты мяне па­мятаеш?»

Сумеўшыся, сяржант ад­казаў: «Так, таварыш маршал, з Ячава». — «Смач­ная ў цябе была смятанка і малачко».

Маршал распытаў сяржанта пра ўзнагароды і службу. «Нічога, што адзін медаль, будуць і іншыя», — сказаў Жукаў. «Так точна, таварыш маршал, пакуль гада не заб’ём у зямлю, як вось гэтую палю», — адказаў сяржант. Жукаў рассмяяўся і абняў яго, а потым сеў у эмку, якая прыехала.

Зямляк наш узнагароджаны многімі ме­да­лямі і ордэнамі. Пад Берлінам сяржант быў паранены, але дамоў вярнуўся жывы. Вось так адкрылася для мяне яшчэ адна старонка з жыцця вялікага палкаводца.

2 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Язэп Люфтваффе
Язэп Люфтваффе
8 марта 2016 21:31

У камдыва губа не дура

ППШ-41
ППШ-41
8 марта 2016 22:26
Ответить на  Язэп Люфтваффе

В отличие о твоей «тыквы»)))))