Нядоўгае каханне

1

Гісторыя, пра якую хачу расказаць, бярэ свой пачатак у далёкія трыццатыя гады мінулага стагоддзя.
Мясцовыя школьнікі Зося Духноўская і Павел Гуткоўскі вучыліся ў Сорагскай школе. Спачатку сябравалі, а потым школьнае сяброўства перайшло ў каханне. Калі ажаніліся, пачалі жыць у адной з вёсак Сорагскага сельсавета.

Маладыя былі шчаслівыя. Думалася, гэтаму шчасцю не будзе канца, тым больш што на свет з’явілася дачушка Волечка.

Малюнак: Вера Шут
Малюнак: Вера Шут

Малады бацька не мог нарадавацца з дачкі і ва ўсім дапамагаў жонцы. Але гэта шчасце цягнулася нядоўга. Пачалася вайна…

Реклама

Як сапраўдны патрыёт сваёй Радзімы, Павел сказаў жонцы, што пойдзе абараняць Айчыну. Тая абурылася: «Які з цябе салдат будзе, калі ты зброі той у вочы не бачыў?! У цябе малое дзіця, таму хай іншыя ваююць. А можа, вораг сюды і не прыйдзе».

Прыкладна так гаварыла Зося. Павел не слухаў, сабраў рэчы ў дарогу і пешшу пайшоў на Слуцк. Жонка толькі кінула яму ў спіну: «А каб ты і не вярнуўся!»

За час акупацыі фашыс-тамі Беларусі Зося не атрымала ад мужа ні адзінай вестачкі. Дзе, на якім фронце ваяваў Павел, што з ім, ці жывы ён — ніхто не ведаў.

Пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Павел вярнуўся ў вёску, якую перад адступленнем карнікі ўшчэнт спалілі. На папялішчах стаялі толькі чорныя, з разбуранымі камінамі печы.

Многія вяскоўцы ўжо зрабілі зямлянкі, іншыя падаліся да сваякоў. Мужыкоў у вёсцы не было, адныя старыя ды жанчыны з дзецьмі. Адбудоўваць вёску пакуль не было каму.

Зося з дачкою туліліся ў невялічкай зямлянцы побач са спаленай хатай. Трэба будавацца, але сіл у Паўла не было. Давалі аб сабе ведаць цяжкія раненні і кантузія. Але ён трымаўся, нават бадзёрыўся. Ды толькі кахання ў сям’і больш не было.

І Павел зноў нейкім чынам вярнуўся на фронт. Хворы, з незалечанымі ранамі, ён ваяваў з тымі, хто спаліў яго хату, вёску, ваяваў за загінуўшых вяскоўцаў. І загінуў сам у канцы вайны.

***

Я часта ўспамінаю пра гэты выпадак, які чуў ад маці і вяскоўцаў.

Яны казалі пра неасцярожнае слова, якое было сказана ад роспачы, са злосці. Доб­рае слова можа падняць чалавека на подзвіг, падштурхнуць на бессмяротнасць. Слова злоснае, непрыемнае разаб’е каханне, шчасце і нават жыццё.

Нешта падобнае здарылася і з маім героем Паўлам Гуткоўскім.

1 Комментарий
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
2015
2015
5 марта 2016 20:43

В 89м году я работал в одном учреждении.К нам приходил мужик и давал советы.Бывший военный.Один наш сотрудник(ныне покойный) сказал ему:»Что ты шляешься,мозги крутишь?Шел бы жене картошку почистил».Тот пошел домой и повесился.Милиция потом приходила опрашивала.Люди ,думайте ,что говорите.