Гоцкая школа перамагла ў конкурсе і Еўрасаюз выдзяліў $ 18 000

0

Гоцкая школа стала пераможцам 1-га конкурсу мясцовых ініцыятыў, арганізатарам якога выступіў Еўрапейскі Саюз ПРААН. Калектыў школы прадставіў на конкурс культурна-этнаграфічны праект, распрацаваны ў форме тура выхаднога дня.

Госці Гоцка (Салігорскі раён) змогуць наведаць этнаграфічны куток у школе, пабываць на падворках вяскоўцаў, убачыць тэатральна-фальклорнае прадстаўленне.

На рэалізацыю праекта ЕС выдзяліў $ 18 000.

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии