Самы вялікі трафей апошніх дзён для аматараў рыбнай лоўлі на вадасховішчы Рудня – шчупак вагой 9 кілаграмаў 800 грамаў.
«Шчупакі ў гэтыя дні ішлі на нераст і ўжо з 1 сакавіка іх лоўля забаронена, — сказаў Анатолій Лістапад, егер слуцкага прадпрыемства «Універсал-сервіс», якое арандуе вадасховішча і надае рыбнай лоўлі на ім цывільны накірунак. – Вы маеце магчымасць засведчыць, што рыбалка на Рудні – гэта не толькі цікавы адпачынак, але і магчымасць дапоўніць ваш абедзенны стол дэлікатэсамі».

