Юная артыстка з Салігорска пакарыла журы

0

З міжнароднага фестывалю-конкурсу дзіцячай творчасці «Скрыжаванні. Мінск», які праходзіў 19–20 лютага ў Мінску, сямігадовая Аліна Дзялендзік, вучаніца тэатральнага аддзялення Салігорскай дзіцячай школы мастацтваў, вярнулася з медалём і дыпломам першай ступені.
«У фестывалі прымалі ўдзел дзеці і моладзь з Беларусі, Літвы, Латвіі, Расіі і іншых краін, — распавяла ў размове з карэспандэнтам газеты «Кур’ер» Вольга Кацуба, педагог Аліны па акцёрскаму майстэрству і сцэнічнай мове. – Наша пераможца выступала ў намінацыі «Тэатральны жанр. Тэат­ральная замалёўка» ў групе ўдзельнікаў 7–12 гадоў.

ПАСЛЯ КОНКУРСУ. Аліна Дзялендзік, Вольга Кацуба і тая самая лялька-сяброўка. Фота: Уладзімір Амяльчэня
ПАСЛЯ КОНКУРСУ. Аліна Дзялендзік, Вольга Кацуба і тая самая лялька-сяброўка. Фота: Уладзімір Амяльчэня

На сцэне яна паказала тэатральную замалёўку «Размова з лялькай, або чытайце зоры» па матывах прозы і паэзіі беларускіх пісьменнікаў».

Па словах Вольгі Кацубы, на сцэне Аліна выканала ролю дзяўчынкі, якая выбегла на вуліцу, каб знайсці свайго Тузіка, і заглядзелася на зоркі ў небе. Гэтыя зоркі вельмі ёй спадабаліся. Яна пачала расказваць сваёй сяброўцы-ляльцы розныя цікавыя гісторыі: што азначае «любіць», што такое «шчасце», што такое «зоркі». Гераіня Аліны разважала па-дзіцячаму: чыста, даверліва, шчыра. Гэтым і пакарыла сэрцы гледачоў і журы.

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии