Слуцк: 91-гадовая пенсіянерка патрабуе разабрацца з «каналізацыйнай Венецыяй»

Фото: novychas.by/

Больш за 10 гадоў пенсіянерка Марыя Ільіна жыве ва ўмовах гнілой «Слуцкай Венецыі».

Фото: novychas.by/
Фото: novychas. by
Каля дома № 10, які месціцца па адрасе: 2-гі завулак Пралетарскі ў Слуцку, па вуліцы ў глыбокай неабгароджанай канаве весела журчыць ручаёк. Некалькі драўляных мосцікаў, раскідзісты куст непадалёку настройваюць недасведчанага мінака на рамантычны лад. Некалі гэтую вуліцу падсыпалі, заасфальтавалі і па суседстве размясцілі дзяржаўную краму «Будаўнічыя матэрыялы».

160224_venecia_slutsk02

Але бабулі Марыі не да рамантыкі. Паколькі вуліца па ўзроўні ніжэй суседніх, уздоўж платоў пад зямлёй праклалі ліўневую трубу, якая вядзе з вуліцы Базарнай да вуліцы Пракопчыка. Каля бабулінага плота трубы павінны былі злучацца і па больш шырокай трубе несці непатрэбную ваду далей у гарадскую каналізацыю.

Реклама

Замест гэтага каля дома пажылой бабулькі, а таксама суседняга дома, дзе на той момант пражывала шматдзетная сям’я, «на памяць» аб рамонце вуліцы засталася глыбокая канава з адкрытым ручайком.

«Спачатку я думала, што супрацоўнікі ЖКГ вернуцца, каб дарабіць тое, што яны зрабілі каля астатніх дамоў, — гаворыць бабка Марыя. — Пасля родзічы пабудавалі для мяне масткі праз канаву. Каля пераходу з вуліцы ў дом унук паклаў сваю трубу».

160224_venecia_slutsk03

«Тэлефанавала, скардзілася. Абяцалі дарабіць, але нічога не зрабілі. Некалькі гадоў таму пачала пісаць у інстанцыі. Восенню 2015 года звярнулася ў райвыканкам, у Слуцкую ЖКГ. Райвыканкам перадае мае звароты ў ЖКГ. Нядаўна прыязджалі з ЖКГ, пад мосцікам паклалі больш шырокую трубу, а маю звезлі. Прыйшлося звяртацца, каб аддалі маю трубу», — расказвае Марыя Ільіна.

160224_venecia_slutsk04

Справа не толькі ў тым, што стокавыя воды з усімі нечыстотамі цякуць ля яе дома. З-за гэтага пенсіянерка не можа карыстацца калодзежам і браць адтуль пітную ваду.

«Ужо некалькі гадоў не магу карыстацца калодзежам. Калі ідзе лівень, вада з канавы разліваецца аж да падмурка хаты і веранды, застойваецца. Пры гэтым па канаве цячэ ж не чыстая дажджавая вадзіца. Сюды зносяцца розныя нечыстоты, смецце, адпрацаванае масла, нават здохлыя пацукі. Дзесьці мыюць аўтамабілі - усё тут», — кажа яна.

160224_venecia_slutsk05

«Мне ўжо 91 год, — працягвае Марыя Раманаўна. — Я інвалід 2-й групы. Прыязджалі з сацыяльнай службы на 90-годдзе. Падарылі мне падарунак. Я ж іх прасіла, каб прыслалі якую камісію ды дапамаглі мне з гэтай праблемай. Бо прыходзіцца купляць ваду. 40 гадоў сумленна адпрацавала медсястрой, і вось якую падзяку атрымала на старасці», — скончыла сваю жальбу жанчына.

160224_venecia_slutsk06

Па словах Марыі Іванаўны, у канаве аднойчы ледзьве не захлынуўся п’яны чалавек. Гэта не дзіўна, бо паміж канавай і асноўнай часткай вуліцы няма агароджы, у вячэрні час тут з лёгкасцю можна трапіць у ваду альбо займець якое-небудзь фізічнае пашкоджанне.

З дапамогай неабыякавых людзей бабуля збіраецца звярнуцца ў аблвыканкам. Можа, у кіраўніцтва вобласці знойдуцца грошы, каб ажыццявіць сацыяльны стандарт у адносінах да пажылога чалавека — пакласці патрэбную трубу дзеля таго, каб чалавек мог карыстацца вадой са свайго калодзежа, не жыў у сырасці і не нюхаў нечыстоты.

1 Комментарий
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
2015
2015
24 февраля 2016 23:21

Нет Петра Степановича, Нет Демда (отметил бы чыноуникау и кое кого еще) …Когда война началась ей было 15 лет… Пережила СССР, перестройку, капитализацию всей страны и что в итоге? Кого то хлебом не корми) а вынь да положь 500 милллионов на памятник Анастасии которая 500 лет назад неизвестно чем занималась (о которой в летописях всего 2 строчки написано), а под социальные стандарты трудовому человеку дырку от бублика. И шеф ЖКХ тут ни при чем-денег нет, Билов Гейтсов, Сав Морозовых (одни Павлики Морозовы остались), Цукербергов благотворителей в Слуцке не выросло и останется всё как прежде еще 100 лет." Вынес достаточно… русский народ Вынес и эту дорогу железную. Вынесет всё что Господь не пошлет"