Мітынг з прычыны цяжкай эканамічнай сітуацыі плануюць правесці ў Салігорску

0
Фото: salihorsk.info

У Салігорску каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Уладзімір Шыла з прычыны цяжкай эканамічнай сітуацыі ў краіне падаў заяўку на правядзенне мітынгу.

«Мы будзем патрабаваць ад вышэйшага кіраўніцтва ўсё-такі адказаць на непрыемныя пытанні: што яны збіраюцца рабіць?» — адзначыў ён.

У бліжэйшы час актывіст мае намер заключыць дамовы з міліцыяй, камунальшчыкамі і хуткай дапамогай, каб «было як мага менш падставаў адмовіць у правядзенні мітынгу». Мітынг запланаваны на 7 сакавіка на стадыёне «Будаўнік» — адзіным месцы ў горадзе, дзе дазволеныя масавыя акцыі.

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии