«Родны напеў» абароніць званне «народны»

0
СПЯВАЮЦЬ ЖАНЧЫНЫ. Сёння народны хор народнай песні «Родны напеў» Салігорскага дома культуры цалкам жаночы калектыў. У цэнтры — кіраўнік хору Аляксандр Бародка. Фота: Уладзімір Амяльчэня

Пры Салігорскім доме культуры амаль трыццаць гадоў існуе народны хор народнай песні «Родны напеў». У гэтым годзе перад калектывам стаіць вялікая задача — абараніць званне «народны».
«Хоць кіраваць хорам я стаў зусім нядаўна, спадзяюся, што з гэтай задачай мы справімся, бо ўсе ўдзельнікі хору таленавітыя і шчырыя, за што я ім удзячны», — кажа мастацкі кіраўнік Аляксандр Бародка.

За тры дзясяткі гадоў існавання калектыву і састаў хору, і яго кіраўнікі змяняліся не адзін раз. Але многія ўдзельнікі памятаюць славу і гарачыя апладысменты ад удзячных слухачоў не толькі ў Салігорску, але і за межамі Беларусі.

Рэпертуар хору «Родны напеў» складаецца з народных песень Беларусі, Украіны, Расіі, а таксама святочных і царкоўных.

СПЯВАЮЦЬ ЖАНЧЫНЫ. Сёння народны хор народнай песні «Родны напеў» Салігорскага дома культуры цалкам жаночы калектыў. У цэнтры — кіраўнік хору Аляксандр Бародка. Фота: Уладзімір Амяльчэня
СПЯВАЮЦЬ ЖАНЧЫНЫ. Сёння народны хор народнай песні «Родны напеў» Салігорскага дома культуры цалкам жаночы калектыў. У цэнтры — кіраўнік хору Аляксандр Бародка. Фота: Уладзімір Амяльчэня
З ПЕСНЯЙ УСЁ ЖЫЦЦЁ. Кацярына Барысаўна Рожка — адна са старэйшых удзельніц хору. «Як памятаю сябе, заўсёды была з песняй. У студэнцкія гады спявала ў хоры пры кансерваторыі ў Мінску. Працавала настаўніцай — заўсёды была ў мастацкай самадзейнасці. У цяжкія гадзіны жыцця песня дапамагае, жыве ў душы і просіцца ў палёт, да людзей», — кажа Кацярына Барысаўна. Фота: Уладзімір Амяльчэня

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии