Рэдакцыя “Кур’ера” у пятніцу, 22 студзеня, у межах планавай дзейнасці Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы “Аб’яднаныя МасМедыі” правяла чарговы круглы стол, госцем якога стаў журналіст-фрылансер Антон Сурапін.
Удзельнікі мерапрыемства мелі магчымасць параіцца і паспрачацца наконт сённяшняга падыходу да важкасці працы журналіста, да яго адказнасці перад рэдакцыйным калектывам і чытачом.
Антон Сурапін, які выступіў у якасці “свежай галавы”, выказаў свае меркаванні аб інфармацыйным прадукце, што прапануе рэгіянальнаму чытачу рэдакцыйны калектыў. Ён падкрэсліў у газеце не толькі тое, што заслугоўвае павагі да аўтарскай працы, але і падказаў на слабы бок рэдакцыйнай творчасці.
Журналіст-фрылансер падзяліўся сваім вопытам, якім чынам ён імкнецца дасягнуць большых вынікаў, што дапамагае яму быць больш аператыўным ў працы.
Карыснымі, на погляд удзельнікаў круглага стала, былі менавіта дыскусіі пра “дробязі” журналісцкай працы, якія вельмі часта і прымушаюць рабіць высновы, што журналістыка – гэта не проста праца, гэта ўжо вобраз жыцця.
Узаемны абмен думкамі ў нейкай ступені дапамог таксама папоўніць новымі пунктамі перспектыўны план працы рэдакцыі, вызначыць новыя тэмы, найбольш важкія для рэгіянальнага чытача друкаванай версіі газеты і яе сайта.
Ну и якия были яго думки?Было б цикава пачытаць.