У Любані першымі ў 2016 годзе нарадзіліся Эліна і Валерыя

0

Дзве дзяўчынкі Эліна і Валерыя нарадзіліся 1 сту­дзе­ня ў Любанскім радзільным доме. Як кажуць супрацоўнікі раддома, па народным павер`і, гэта сведчыць пра тое, што наступіўшы год абавязкова будзе мірным і спакойным, шчаслівым і стабільным.
Дарэчы, па статыстыцы часцей у першыя дні новага года з`яўляюцца на свет якраз дзяўчынкі, а ў цэлым за дванаццаць месяцаў больш нараджаецца хлопчыкаў. Як расказала Алена Мігаленя, загадчыца радзільнага аддзялення, у мінулым годзе ў любанскай бальніцы зарэгістравана з`яўленне 139 хлопчыкаў і 124 дзяўчынак.

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии