У Беларусі адкрылі дэпазіты на сямейны капітал на $ 115 млн

0
Фото: Алесь Достанко

У Беларусі на канец 2015 года адкрылі дэпазіты на сямейны капітал больш за 11,5 тысячы чалавек. Пра гэта 10 студзеня ў праграме «Галоўны эфір» на тэлеканале «Беларусь 1» паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Марыяна Шчоткіна. Атрымліваецца, што дэпазіты адкрытыя на больш за $ 115 млн.

Cямейны капітал, новы від доўгатэрміновай падтрымкі шматдзетных сем’яў, у Беларусі быў уведзены з 1 студзеня 2015 года. Пры нараджэнні трэцяга ці наступнага дзіцяці грамадзянка нашай краіны атрымлівае безнаяўныя 10 тысяч долараў. Іх можна выкарыстаць на паляпшэнне жыллёвых умоваў, атрыманне адукацыі, атрыманне паслуг у сферы сацыяльнага абслугоўвання, аховы здароўя. Праграма будзе дзейнічаць да 31 снежня 2019 года. Рэалізаваць права на прызначэнне сямейнага капіталу можна толькі адзін раз.

[also url="http://kurjer.info/2015/11/16/family-capital-2/" align="center" inlet="В тему"]По данным Слуцкого райисполкома, за 9 месяцев текущего года 121 слуцкой семье назначен семейный капитал ($ 10 000 в эквиваленте — средства республиканского бюджета перечисляются на банковские счета семей).[/also]
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии