У сераду, 13 студзеня, у Салігорску пройдуць тэатралізаваныя паказы па матывах народных абрадавых свят. У іх прымуць удзел творчыя калектывы раёна і вучні мясцовых школ.
Аб гэтым «Кур’еру» паведамілі у Салігорскім палацы культуры.
Мерапрыемства будзе прысвечана Калядам. Наведаць свята могуць салігорцы і госці раёна. Уваход свабодны.
Пачатак а 17 гадзіне.
Стала вядома, што мерапрыемства пераносіцца з плошчы ў памяшканне — у тэатральную залу Палаца культуры.