Жыхар Салігорска Ягор Пратасеня быў асуджаны на 14 гадоў зняволення па 3 частцы 328 артыкула КК РБ (распаўсюд наркотыкаў). На мінулым тыдні 20-гадовага хлопца дасталі з пятлі у СІЗА Жодзіна. Аб тым, што сын у бальніцы, ёй 8 студзеня паведамілі ў СІЗА. У бальніцы жанчына даведалася, што Ягор знаходзіцца ў цяжкім стане без станоўчай дынамікі.

«Апошні раз я бачылася з сынам 19 снежня, у нас была сустрэча. Ён казаў, што хоча пакончыць з сабою, каб «правучыць» следчых. Таксама ён неаднаразова пісаў пра гэтыя планы ў лістах, пісаў, што з яго здзекуюцца, таму ён хоча засіліцца. Я яго адгаворвала, не думала, што ён насамрэч наважыцца», — сказала Святлана Пратасеня.
Атрымаць аператыўны каментарый ад адміністрацыі СІЗА №8 не ўдалося.
Когда он смерть и зависимость от наркотика другим продавал в петлю лезть и не думал.
Более того — маму не послушался и полез в петлю. Она же его отговаривала!