Круглы стол «Кур'ера»: погляд мусульман на ролю СМІ ў выхаванні цярплівасці да рэлігійных перакананняў

1

Напярэдадні праваслаўных Каляд рэдакцыя «Кур'ера» у сераду, 6 студзеня, правяла круглы стол у межах планавай дзейнасці Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб'яднаныя МасМедыі». Нейкую пікантнасць ён атрымаў з-за таго, што да дыскусіі быў запрошаны Яўген Астрэйка, які ў мінулым годзе зрабіў паварот у сваіх рэлігійных перакананнях і прыняў іслам.

Субяседнік «Кур'ера», які таксама актыўна і прафесійна займаецца спортам, прызнаўся, што рашэнне змяніць веру ён прымаў «абсалютна самастойна і асэнсавана», упэўнены, што ніякіх «шараханняў у іншых накірунках» не будзе.

Родныя прынялі гэты паварот у яго жыцці з разуменнем і без усялякага асуджэння.

Реклама

Іслам Яўген называе «рэлігіяй міра і дабра», а яго цяга да мусульманскай веры больш прадыктавана жаданнем і «разумнымі патрабаваннямі весці прыстойнае жыццё». Ён аддзяляе само мусульманства ад тых палітычных сіл, якія зараз стаяць за ІГІЛ.

Малады мусульманін-суніт чытае Каран на рускай мове, спраўляе малітвы па-арабску, на пятнічны палудзённы калектыўны намаз штотыднёва ездзіць у Мінск. Ён спакойна і тактычна адказаў на ўсе пытанні ўдзельнікаў круглага стала, а таксама правёў двухгадзінную анлайн-канферэнцыю з чытачамі kurjer.info.

Пра ролю прэсы ў выхаванні цярплівасці да рэлігійных перакананняў Яўген Астрэйка тактычна адзначыў, што не толькі мусульмане, але і людзі іншых веравызнанняў чакаюць ад СМІ цвярозых і ўзважлівых матэрыялаў, разнастайных і разам з тым стрыманых і адказных каментароў.

ПЕРАКАНАННІ. Яўген Астрэйка правёў двухгадзінную анлайн-канферэнцыю з чытачамі kurjer.info і падзяліўся сваімі поглядамі не толькі на спартыўныя захапленні, а і на свой выбар у рэлігійным веравызнанні. Фота: Вікторыя Капская
ПЕРАКАНАННІ. Яўген Астрэйка правёў двухгадзінную анлайн-канферэнцыю з чытачамі kurjer.info і падзяліўся сваімі поглядамі не толькі на спартыўныя захапленні, а і на свой выбар у рэлігійным веравызнанні. Фота: Вікторыя Капская
[also url="http://kurjer.info/2015/12/28/first-on-fighting/" align="center" inlet="В тему"]На прошедшем чемпионате Республики Беларусь по рукопашному бою случчанин Евгений Астрейко взанял первое место в своей весовой категории. В скором времени ему присвоят звание мастера спорта по этому виду спорта.[/also]
1 Комментарий
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Генадзь
Генадзь
7 января 2016 14:36

Хорошую религию придумали индусы, что мы, отдав концы, не умираем на совсем:)