Гэта не зборнік чарнухі і парнухі. У Беларусі будзе выпушчана кніга «Беларускі эратычны фальклор»

0
Малюнак: labadzenka.by

Дзесяць год таму выйшла навуковая праца Таццяны Валодзінай і Анатоля Фядосіка пад назваю «Беларускі эратычны фальклор». Сёння робіцца зборнік на падставе таго матэрыялу, адаптаванага для шырокага кола чытачоў. Выхад кнігі чакаецца вясною 2016 года.

Эратычная тэматыка ўласцівая практычна ўсім жанрам традыцыйнага фальклору беларусаў. Жанчына і мужчына, іх любоўныя і інтымныя ўзаемаадносіны з рознай ступенню празрыстасці апісаны ў творах вуснай народнай творчасці, сабраных у дадзеным зборніку, — паведамляецца ў блогу беларускага журналіста Глеба Лабадзенкі.

Малюнак: labadzenka.by
Малюнак: labadzenka. by
Таксама падкрэсліваецца, што гэта не зборнік «чарнухі і парнухі». Беларускі фалькор (у тым ліку і эратычны) — гэта глыбіня вобразаў і метафар, крыніца народнай мудрасці і дасціпнасці.

Некаторыя прыклады фальклору беларусаў:

Мяне мілы тузаў, тузаў
Думаў, што я без рэйтузаў.
«Ты не тузай мяне,
Гузік у левай старане».
***
Музыкант у нас адзін,
Праўда, дзевачкі, дадзім?
Праўда, дзеўкі, трэба даць,
Весялей будзе іграць.
***
Гарманіст у нас адзін,
Як цвяточак аленькі.
Сам бальшой, баян бальшой,
А ў штанішках — маленькі.
***
А дзед бабу разуваў,
Пад ножачку паглядаў:
«Ой, бабулька, што за зьвер,
Я баюся, каб ня зьеў».
***
А шалёны, апантаны
Памачыў канец у сьмятану.
***
А мне мілы падарыў
Любоў сваю верную.
А я яму падарыла
Сваю безразмерную.
***
Я, бывала, ўсім давала
На гарачай на пячы.
Мяне маменька ругала,
Што працерла кірпічы.
***
Як на Лепельскім шляху
Ехала міліцыя.
Станавіцесь, дзеўкі, ракам,
Будзе рэпіціцыя.
***
А ў дзеда кулямёт,
А ў бабы міна.
Заражалі ўсю ноч,
Білі да Берліна.
***
Мяне мілы паваліў
У чорную смародзіну.
А я рукі падняла
І крычу: «За Родзіну!»
***
На гары стаіць бяроза,
Пад гарою — ліпа.
Ванька Таньку паваліў,
Дзелаюць Піліпа.

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии