Шчыра віншуем нашага шаноўнага чытача з надыходзячым 2016 годам! І з той жа шчырасцю адрасуем усім нашу агульную рэдакцыйную падзяку за непасрэдную цікавасць да «Кур’ера», да нашай працы.
Як ні банальна гучыць, аднак гэта цікавасць і «падтрымка рублём» дазволілі нам выдаць і фінальны нумар 2015 года і ўсяляюць надзею на супольную працу ў новым годзе.
Прызнаемся, не атрымалася ў нас многае з запланаванага, многа было хібаў і «праколаў». Аднак радуе, што гэта ўсё не зламала той стрыжань, які перашкаджае «Кур’еру» быць абыякавым да творчага працэсу. Упэўненыя, што толькі такі падыход да працы і дапаможа ў надыходзячым годзе перамагчы ўсе ўнутраныя і вонкавыя праблемы, быць у курсе самага надзённага.
Вялікую падзяку выказваем нашым друкарам і распаўсюджвальнікам, усім нашым рэкламадаўцам і пазаштатнікам, усім установам за плённае супрацоўніцтва ў 2015 годзе!
Дзякуй за вашы падказкі і заўвагі, за вашу крытыку і цярплівасць! Няхай у Новым 2016 годзе ў кожнага з вас усё складваецца ўдала, спакойна, цікава і шчасліва!
Поспехаў і радасцей усім вам, шаноўныя! Будзем разам!
З шанаваннем і павагай, рэдакцыйны калектыў «Інфа-Кур’ера»

Не стоит благодарности, обращайтесь.))))) С Новым Годом! Газете и её сотрудникам, соратникам, поддерживающим и сочувствующим всех благ и многие лета!!!!
Дзякуй, Кур’ер! І вас з Новым годам! Няхай усё будзе добра!