Аварыйнае адключэнне электраэнергіі, падобна, не сапсавала святочны настрой

2

Тых случчан, што выбралі позняе святочнае гулянне ў навагоднюю ноч, чакаў і сюрпрыз: пасля дзвюх гадзін у горадзе на хвілін дваццаць прапала электрычнасць.

Аднак, падобна, горад гэта і не заўважыў: тыя, хто спаў, — адназначна былі не ў тэме аварыі з электрычным кабелям, а тым, хто святкаваў за сталом ці ў горадзе, гэта нават настрою і экзотыкі прыдало. Навагодняя ноч, якая і так ужо адрознівалася сапраўдным зімовым надвор’ем, парадавала вось і такой рамантыкай і дадатковымі магчымасцямі пагутарыць з сябрамі і роднымі…

На цэнтральнай слуцкай плошчы гулянні вакол гарадской ёлкі працягваліся ўсю ноч. «Кур'ер» завітаў туды ў палове пятай раніцы. Танцы і хараводы рознаўзросных кампаній пад гучную музыку былі ў самым разгары. Людзі весяліліся і фатаграфаваліся ў санках Дзеда Мароза з навагодняй ілюмінацыяй, што напярэдадні наладзілі камунальныя службы.

Реклама

Трэба, мабыць, асобна аддаць належнае міліцыі: іх дзяжурства дапамагло і з салютамі-петардамі, і з тымі, хто «перабаршчыў», усё прывесці ў прыстойныя рамкі. Як, дарэчы, заслугоўвае адзнакі і праца дзяжурных служб ПЭСа, якія вельмі аператыўна справіліся ў навагоднюю ноч з аварыйнай сітуацыяй.


20160101_watermap
Карта: Google Maps
ДАПОЎНЕНА. Адсутнасць электрычнасці — не адзіная праблема, з якой выпала мірыцца случчанам у навагоднюю ноч. На вуліцы Сацыялістычнай у раёне Міхайлаўскай царквы разарваўся вадаправод, і суседнія кварталы засталіся без вады. З гэтай прычыны па Сацыялістычнай не ходзіць аўтобусны маршрут № 3, пра рэжым работы якога «Кур'ер» паведамляў раней, — вядуцца рамонтныя работы.

2 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Александр
Александр
4 января 2016 01:18

На площади вокруг ёлки в брусчатку вмонтированы стеклянные прожекторы или лампы. Кто знает что это? Они когда-нибудь работали? На них тоже затрачены денежные средства, и получается — замуровали.

Who do you think we are?
Who do you think we are?
4 января 2016 13:18
Ответить на  Александр

Кажется, работали однажды на Дажынки-2005.