Дзед Мароз завітаў у «Кур'ер» на круглы стол і правёў з чытачамі анлайн-канферэнцыю

0
З НОВЫМ ГОДАМ. Зюзя пажадаў “Кур’еру”-2016 добрых сяброўскіх адносін з чытацельскай аўдыторыяй. Фота: Алесь Дастанка

У сераду, 30 снежня, у межах планавай дзейнасці Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб'яднаныя МасМедыі» рэдакцыя «Кур'ера» правяла круглы стол «Дзед Мароз ставіць адзнаку творчаму прадукту». Удзельнікі мерапрыемства пазней сталі сведкамі анлайн-канферэнцыі гэтага навагодняга персанажа з наведвальнікамі сайта.

У перадапошні дзень 2015 года хоць і ў добразычлівых сяброўскіх абставінах, але рэдакцыйнаму калектыву былі адрасаваны некалькі заўваг наконт аб’ектыўнасці падачы інфармацыі і плюралізму меркаванняў.

«Так, газета мае свайго разважлівага чытача і даволі сталую чытацельскую аўдыторыю. Аднак патэнцыял не ўвесь выкарыстаны, можна дасягнуць большага», — заўважыў Дзед Мароз і падказаў некалькі накірункаў для заваёвы новага чытача.

Реклама

Пазней наш Зюзя з ахвотай адказваў на пытанні ўжо непасрэдна чытацельскай аўдыторыі праз анлайн-канферэнцыю на сайце «Кур'ера». Гумарыстычны і добразычлівы тон у ёй таксама пераважаў і падарыў случчанам прыемны перадсвяточны настрой.

З НОВЫМ ГОДАМ. Зюзя пажадаў “Кур’еру”-2016 добрых сяброўскіх адносін з чытацельскай аўдыторыяй. Фота: Алесь Дастанка
З НОВЫМ ГОДАМ. Зюзя пажадаў «Кур'еру"-2016 добрых сяброўскіх адносін з чытацельскай аўдыторыяй. Фота: Алесь Дастанка
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии